У Варшаве на месцы, дзе гвалтаўнік напаў на беларуску, узнік стыхійны мемарыял ФОТЫ
Людзі нясуць на месца здарэння кветкі і запальваюць лампадкі, піша «Позірк».
25-гадовая беларуска Ліза памерла ўчора ў бальніцы, не прыходзячы ў прытомнасць.
Жорсткі напад на яе адбыўся ў ноч з суботы на нядзелю — згвалтаваная дзяўчына была знойдзеная раніцай каля аднаго са шматкватэрных дамоў на вуліцы Журавя. З таго часу Ліза знаходзілася ў бальніцы, і дактары вызначылі, што яе стан вельмі цяжкі. Дзяўчына ў выніку ўдушша перанесла гіпаксію галаўнога мозгу і заставалася без прытомнасці.
Каментары