Аляксандр Сырскі ўзначальвае ўкраінскую армію тры тыдні.
«Працягваю працаваць на Усходнім фронце. За трое сутак стала цалкам зразумела, чаму пры аднолькавых паказчыках укамплектаванасці, узбраення і ваеннай тэхнікі адным брыгадам удаецца стрымліваць атакі праціўніка і ўтрымліваць пазіцыі, а іншым — не», — напісаў Аляксандр Сырскі ў сваім тэлеграм-канале.
Ён мяркуе, што гэта найперш залежыць ад камандзіра брыгады, яго ўзроўню падрыхтоўкі, досведу, умення прымаць адэкватныя і ўзважаныя рашэнні і разумення поўнай адказнасці за выкананне пастаўленых задач, за жыццё і здароўе падначаленых.
«Безумоўна, вялікую ролю адыгрывае ўзровень падрыхтоўкі і зладжанасці штаба брыгады, праз які камандзір ажыццяўляе свае паўнамоцтвы. Таму ў асобныя брыгады, дзе ёсць праблемы з падрыхтоўкай штаба, я накіраваў групы спецыялістаў для перадачы вопыту і аказання дапамогі», — падзяліўся Аляксандр Сырскі.
«Па выніках праслухоўвання камандзіраў брыгад і іх намеснікаў прыняты ўсе неабходныя рашэнні па забеспячэнні рэзервамі, боепрыпасамі, БПЛА і іншай тэхнікай. У некаторых выпадках, калі камандзір не кантралюе сітуацыю, а дзеянні і каманды пагражаюць непасрэдна жыццю і здароўю падначаленых, я вымушаны прымаць кадравыя рашэнні.
У цэлым жа сёння хачу адзначыць дзеянні ваеннаслужачых 54-й АМБр, якія трапным агнём артылерыі ў спалучэнні з пісьменным мініраваннем знішчылі дзве калоны бранетэхнікі праціўніка, стойкасць і мужнасць байцоў 25-й АПДБр і 47-й АМБр у баях за Орлаўку і Бердычы, рашучасць і мужнасць воінаў 79-й АДШБр пры адбіцці варожых атак у раёне Новаміхайлаўкі», — расказаў ён, дадаўшы, што сітуацыя на фронце застаецца складанай, але кантраляванай.
Аляксандр Сырскі быў прызначаны галоўнакамандуючым УСУ 8 лютага замест Валерыя Залужнага.
Што вядома пра Сырскага, які замяніў генерала Залужнага
Аляксандр Сырскі расказаў, за кошт чаго збіраецца перамагаць у вайне
Бацькі новага кіраўніка УСУ Сырскага жывуць у Расіі
Незвычайнае хобі новага галоўнакамандуючага УСУ Аляксандра Сырскага
«Мы не можам сабе дазволіць «мясных штурмаў» — Аляксандр Сырскі
Каментары
Уильям Джеймс.які да Джойса увел гєта.. Вот что он написал в книге «Принципы психологии», которая вышла в 1890 году: В сознании нет связок, оно течёт непрерывно...
Паспрабуйце знайсці ассаціяцыі аллюзіі Дзля гєтага больш чытайце...Уліс Вам зайшоу??Мне болей Г Гессе напрыклад " Ігра у бісер" Ці " Степны воук"