Мова1313

«Беларуская мова як бы на падкорцы». Блогерка абурылася, што яе сына не вучаць роднай мове ў школе

Тыктокерка падзялілася гісторыяй, як яе сын забыў беларускую мову, хаця быццам бы мусіць ведаць яе «на падкорцы». У сацсетках абурыліся.

Скрын відэа ў тыктоку

У тыкток-блогеркі пад нікам anastasiasolnechn8 каля 22 тысяч падпісчыкаў. Настасся робіць ролікі пра фітнэс і здаровае харчаванне, адносіны і дзяцей, і яе тыктокі звычайна набіраюць не больш за некалькі тысяч праглядаў. Але адзін з яе апошніх ролікаў заляцеў на 104 тысячы праглядаў. 

@nashanivanews «Чаму дзяцей не вучаць беларускай мове ў школе?» Маладая мама першакласніка запісала відэа, якое нарабіла шуму #беларусь #беларускітыкток #беларусьновости #нашаніва #беларускаямова #мова #мінск ♬ Беларусь - Без Билета

Настасся — мама першакласніка. У роліку яна расказвае, што планавала не вучыць з малым урокі — маўляў, трэба прывучаць яго да самастойнасці. Нядаўна яе сын атрымаў заданне вывучыць верш па-беларуску, але ў яго не атрымалася нават прачытаць верш, дзіця не ведае беларускія літары і не разумее значэнні словаў:

«Як дзіцяці задалі вывучыць верш на беларускай мове, якая на сёння для яго з’яўляецца замежнай, ён не разумее. У мяне дома ніхто не гутарыць па-беларуску, я не гутару па-беларуску, мне няма з кім на гэтай мове гутарыць, дзіця яе не разумее. Для яго гэта насамрэч замежная мова».

Настасся абураецца, што малому проста задалі вывучыць беларускі верш і ніяк яго да гэтага не падрыхтавалі: «Я таксама думала, што маё дзіця нарадзілася ў Беларусі, беларусам, то-бок у яго як бы на падкорцы запісаная беларуская мова, але не, яно яе не разумее». 

Жанчына лічыць, што навучыць яе сына беларускай — задача школы, а не яе, што ў школе малы мусіў «хаця б пачаць вучыць літары, азбуку, не ведаю, значэнне словаў нейкіх». Таксама, кажа Настасся, яе сыну мусілі патлумачыць у школе, як чытаць верш па-беларуску і што значаць беларускія словы.

Зварот блогеркі атрымаў на сёння больш за 1800 каментароў, у тым ліку на ўкраінскай мове. Тое, што для хлопчыка беларуская мова стала замежнай, карыстальнікі лічаць вельмі сумным, але ці насамрэч школа мусіць гэта выпраўляць? Шмат хто не згодны:

«Няправільна думаць, што хтосьці мусіць вучыць дзіця замест вас. Трэба пачынаць з простых казак, сапраўды з «Калабка». Гутарка важнейшая за граматыку».

«Таму што трэба было з самага дзяцінства гутарыць з дзіцём на роднай мове».

«Сорам вам, а не школе».

«А чаму вы з дзіцём не гутарылі па-беларуску?»

«Мяне пужаюць сучасныя бацькі».

У каментарах карыстальнікі дзеляцца досведам, як іх дзеці даюць рады беларускай у школе — далёка не ўсім яна даецца проста. Настассі раяць чытаць з сынам кнігі па-беларуску, а яна адзначае, што раней пра гэта не задумвалася. Каментатары адзначаюць і сумнеўнасць ідэі пра мову на падкорцы:

«А кітайская ў яго часам не на падкорцы?»

«У мяне дзеці напалову туркі, але гэта не значыць, што яны на падкорцы ведаюць турэцкую».

У сацсетцы Х (твітар) таксама абмяркоўваюць ролік. Блогерка Кацярына Хольцапфэль-Варажун, якая шмат піша пра беларускую мову, згадвае ўласную гісторыю: «І тут я ўспомніла сябе і сына, якога ў 5,5 года перавучыла за мяжой з рускай на беларускую. За паўгода ўсё атрымалася: і навучыла пісаць і чытаць. Было б жаданне. А ў гэтай жанчыны жадання няма».

Некаторыя абараняюць жанчыну: добра, што яна задумалася над гэтым пытаннем.

Ідэя пра мову на падкорцы выклікае абурэнне і ў карыстальнікаў Х:

«А гэтая «падкорка» з намі ў адным пакоі?»

«Я ў а**і: сама валіць на русязе, а дзіця павінна дзесь на падкорцы ведаць беларускую мову. Адкуль з’явіцца беларуская мова, калі з дзецьмі размаўляць на ‘вялікім магучым языке’, не глядзець фільмы/мульты, слухаць песні і чытаць ім казкі на беларускай мове?!? Людзі, алё».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Хай хто-небудзь ужо нарэшце скажа: трэба вывучаць беларускую як замежную мову»

Гродзенская школьніца стварыла ў тыктоку анлайн-рэпетытар па беларускай мове

Беларускую мову лічаць роднай 54,1% насельніцтва Беларусі

Каментары13

  • ў кропка
    29.02.2024
    насамрэч беларуская ў школе ў горшых умовах, чым замежная (зараз не пра расейскую - тут увогуле ні ў якае раўнанне не ідзе - усе прадметы па-расейску і г.д.)
    наш вучыўся ў былой (бо карпенка скасаваў) гімназіі, таму ангельская была кожны дзень. прычым клас дзяліўся на 3 групы. то бок куды больш увагі надавалася кожнаму вучню. а беларуская мова разы 2 на тыдзень. прычым было ў нейкіх класах, што мовы - 2 урокі на тыдзень, а языка (русского ессессенно) - 3.
    класным у нас быў выкладчык беларускай мовы. пасля лета 2020-га нам памянялі класнага на... настаўніцу расейскай мовы. такая вось іронія лёсу ці як гэта назваць? мы (бацькі) пісалі, каб нам вярнулі класнага (бо яго любілі і дзеці, і бацькі), але ўсё, як разумееце, упустую. настаўніка ўвогуле адхілілі ад выкладання мовы і беларускай літаратуры (яго асноўных прадметаў), ён выкладаў потым гісторыю сусветнага мастацтва ці нешта такое... хаця ён, здаецца, быў апалітычны і ўсё такое... але вось так. уяўляеце?
  • Ад бацькоў
    29.02.2024
    Я таксама заўважыў, што зараз у школе сталі горш вучыць беларускай мове.
    У мяне ў сям'і заўсёды размаўлялі па-руску, але ў школе акрамя беларускай мовы былі і гісторыя і геаграфія Беларусі па-беларуску. У выніку, я неяк беларускую мову вывучыў.
    А за дзецьмі заўважыў, што насамрэч беларуская для іх не лепш за англійскую.

    Пачалі чытаць кніжкі па-беларуску. Таксама дамовіліся ў выхадныя размаўляць дома толькі па-беларуску. А таксама "Кніжны воз" у тэлефоне дзецям дадалі ў "заўсёды дазволеныя" (на астатнія праграмы час абмежаваны), каб слухалі беларускія казкі...

    Зараз бачу, што стала значна лепш.  Канешне, рускія словы ўсё яшчэ нярэдка праскокваюць. Аднак мова перастала выглядаць як паламаная руская, загучала па-роднаму!
  • каля хаты
    29.02.2024
    Абурэнне ўжо нейкая рэакцыя, пры тым пазітыўная для далейшага лёса мовы. Лепш так, чым ніяк. Дзіця не вінаватае, што ў яго бацькоў комплекс вясковаў непаўнавартасці. Чаму рускі свет скарае беларусаў? А таму што вось гадоў як 500 народзе лічыць (не ўсе, канешне), што размаўлючы па-руску (раней па-польску) яны становяцца адукаванымі, цывілізаванымі, разумнымі, і галоўнае - гарадскімі. Праблема ў тым, як пазбавіць беларусаў ад гэтага шматвекавога вясковага комплекса.

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску1

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк: Вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк — гэта гучнае сведчанне аб гатоўнасці да перамоваў з Еўрасаюзам128

«Колькі павінен зарабляць хлопец у Мінску, каб сустракацца з вамі?» Скандал вакол вулічнага апытання90

Беларускага байца ММА ў Польшчы абвінавачваюць у збіцці. Яму пагражае да 20 гадоў2

«Каб апынуцца ў бамбасховішчы, у цябе 6 секунд». Беларуска распавяла пра валанцёрства ў Ізраілі, у тым ліку побач з Газай10

Тварожная запяканка з яблыкамі — рэцэпт2

Чацвертая кніга з серыі пра Гары Потэра пабачыла свет1

Ад сёння на 10 месяцаў закрыўся мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці. Як будзе аб'язджаць звычайны і грамадскі транспарт?

Зяленскі: Паўночнакарэйскія войскі вярнуліся на лінію фронту2

Apple можа здаць прыватныя даныя ўсіх сваіх карыстальнікаў у свеце спецслужбам Вялікабрытаніі. Гэта можа стаць небяспечным прэцэдэнтам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску1

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць