Марзалюк апраўдваецца за эмоцыі падчас выступу Лукашэнкі: Вы паглядзіце, калі ў мяне сляза навярнулася!
Дэпутат патлумачыў, з якой нагоды ён праслязіўся, слухаючы Лукашэнку.
Дэпутат і гісторык Ігар Марзалюк у праекце «Азарёнок. Напрямую» патлумачыў сваю эмацыйную рэакцыю на выступ Аляксандр Лукашэнкі ў парламенце ў сакавіку 2019 года.
«У іх жа быў мем, калі ў мяне сляза навярнулася, калі я апладзіраваў прэзідэнту. Хлопцы, вы адкатайце тое пасланне прэзідэнта, і паглядзіце, калі ў Марзалюка сляза навярнулася, калі я стаў цытаваць! Калі прэзідэнт сказаў, што незалежнасць Беларусі ўжо ніхто не забярэ.
І калі што, пакаленні, якія выраслі, будуць яе абараняць. Як і адбылося. У тым ліку і ад вас. Самая вялікая моладзевая арганізацыя, якая за нас, гэта сілы спецаперацый, спецназ і ўнутраныя войскі».
Чытайце яшчэ:
Шчаслівы Марзалюк са слязьмі на вачах стаў героем мемаў ВЯСЁЛЫЯ КАРЦІНКІ
Марзалюк пахваліўся, як ударыў апанента за абразу Лукашэнкі: «Ён метра паўтара ці два ляцеў!»
Інсайд ад Марзалюка: падчас стамбульскіх пагадненняў Расія прапаноўвала Украіне ўвесці трохмоўе
Каментары