У Беларусі стануць больш строгімі правілы рэгістрацыі для беспрацоўных. Адпаведныя папраўкі да закона аб пытаннях занятасці насельніцтва прыняла ў першым чытанні Палата прадстаўнікоў.
Цяпер у статусе беспрацоўнага, як плануецца, можна будзе знаходзіцца толькі 12 месяцаў замест ранейшых 18. Праўда, атрымліваць гэты статус можна будзе не толькі па месцы рэгістрацыі, але і па месцы фактычнага пражывання. Таксама з'явіцца магчымасць электроннай рэгістрацыі.
Пры гэтым занятымі не будуць лічыцца тыя, хто аказвае паслугі па аграэкатурызме, а таксама рамеснікі (іх будуць вызначаць як «тыя, хто займаецца індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасцю»), студэнты дзённай формы навучання (статус «навучэнец») і асобы, якія займаюцца «іншай не забароненай заканадаўствам дзейнасцю, якая прыносіць заробак».
Акрамя таго, пашыраюць пералік катэгорый беспрацоўных, якім будуць давацца дадатковыя гарантыі па працаўладкаванні за кошт броні. У яго дадалі тых, каму застаецца 5 гадоў да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, а таксама асоб, якія хварэюць на алкагалізм або наркаманію, але прайшлі медыцынскую рэабілітацыю.
Таксама плануецца спрасціць атрыманне дапамогі па беспрацоўі — будзе ўведзены фіксаваны памер дапамогі для ўсіх.
У другім чытанні гэты законапраект прыме ўжо іншы склад дэпутатаў Палаты.
«Плануем працаваць на зямлі»: жанчына ў 53 гады пераехала з Латвіі ў Беларусь. Ці разлічвае яна на беларускую пенсію?
За год колькасць занятых у беларускай эканоміцы зменшылася на 1,2%
«Хацела ўладкавацца прыбіральшчыцай. Сказалі: лепш алкаша возьмем». Як адмаўляюць у працы пасля сутак ці штрафу за палітыку
Каментары