Інспекцыя прыродааховы паведаміла, што сёлета ва ўсіх абласцях Беларусі з 1 сакавіка забараняецца лавіць шчупака. Пэўнае выключэнне зроблена толькі для Віцебскай вобласці, дзе перыяд забароны пачнецца з 9 сакавіка. Працягнецца забарона адпаведна па 15 красавіка ва ўсіх абласцях, па 23 красавіка — у Віцебскай.
У перыяд нераставання шчупак становіцца асабліва ўразлівым, бо губляе пільнасць і становіцца лёгкай здабычай нядобрасумленных рыбаловаў. Выпадкова злоўлены ў гэты час шчупак павінен быць неадкладна выпушчаны назад у вадаём — менавіта там, дзе быў злоўлены.
Адказнасць за парушэнне прадугледжаная вельмі сур'ёзная — штраф ад 400 да 1200 рублёў, у некаторых выпадках з канфіскацыяй прылад рыбалоўства. Таксама з рыбака спагоняць прычыненую шкоду навакольнаму асяроддзю — за кожную незаконна здабытую асобіну па 360 рублёў і кошт незаконна здабытых шчупакоў.
Прычыненне шкоды на суму 100 і больш базавых велічынь цягне крымінальную адказнасць — да 6 гадоў абмежавання волі.
Каментары