Выпадак з мёртвым целам, якое пераблыталі ў Гомелі не ўнікальны — тое самае было ў Пінску
Пасля апублічвання гісторыі пра тое, як у Гомелі жывую жанчыну залічылі ў мёртвыя і нават ледзь яе не «пахавалі», таго не ведаючы, Альянс расследавальнікаў Беларусі пры дапамозе «Кіберпартызанаў» даведаўся, што такі выпадак быў не адзіны. Іншы падобны зафіксаваны ў тым жа самым 2021 годзе ў Пінску.
У выпадку, апісаным гомельскім выданнем «Моцныя навіны», блытаніна з трупам нябожчыцы выявілася непасрэдна перад пахаваннем. У Пінску ж непаразуменне працягвалася яшчэ даўжэй.
У маі 2021 года ў моргу Пінскай цэнтральнай бальніцы пераблыталі труп мужчыны 1958 года нараджэння. Замест яго з судова-медыцынскай экспертызы Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз выдалі цела невядомага, твар якога быў забінтаваны.
Сваякі тады замовілі паслугі рытуальнай службы, пасля чаго нябожчыка пахавалі на могілках у Іванаўскім раёне. А тое, што адбылася памылка і пахавалі не таго, выявілася ўжо пасля.
Каментары