24 лютага ў Доме Масквы ў Мінску прайшло мерапрыемства пад назвай «Данбас у нашым сэрцы». Кароткую справаздачу з яго дала ў сваім тэлеграм-канале прапагандыстка Ксенія Лебедзева, якая была на гэтай вечарыне не проста ўдзельніцай, а нават вядучай.
Арганізатарамі мерапрыемства былі расійскае пасольства ў Беларусі, «Зямляцтва Данбаса» і «Рух Саюз».
Як піша Лебедзева, «на мерапрыемстве выступілі як вакальныя выканаўцы, так і паэты, грамадскія дзеячы з Расіі і Беларусі».
Сярод іншых на гэтай вечарыне засвяціліся прапагандысты Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая, прадстаўленыя Лебедзевай як «ваенныя карэспандэнты», выканаўца «сучаснай патрыятычна-маральнай песні» Цімур Прахін, ладзіла выставу сваіх карцін і фатаграфій мастачка Святлана Жыгімонт.
А ганаровым госцем быў цяперашні дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі і ўжо амаль дэпутат Палаты прадстаўнікоў, вядомы прыхільнік «рускага свету» Вадзім Гігін.
Маскоўская карэспандэнтка АНТ падала ў суд на прарасійскага актывіста Агафонава. Ён ужо просіць прабачэння
«Не раз намякалі «актывістцы» спыніць беларусафобію». Азаронак абрынуўся на Мірсалімаву
«Па такіх «абвінавачаннях» можна перасаджаць усіх прыкормленых прапагандыстаў». Прарасійская сталіністка Мірсалімава пракаментавала сваю справу
Мы еўрапейцы ці еўразійцы? Марзалюк узбаламуціў лукашысцкія тэлеграм-каналы
Каментары
рожилицаотъелись на беларуских харчах , плотно посидели на карку беларуса-хлебароба и...
славят и... славят свою великую россиссию... но у меня все время вопрос - почему же они на свою историческую родину ехать не хотят, ежели она настолько уж прекрасная?