Лукашэнка: Цяперашнюю ўладу падтрымліваюць больш за 87% насельніцтва
Цяперашнюю ўладу падтрымліваюць больш за 87% насельніцтва, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Місіі наглядальнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым. Таксама ён падзівіўся «высокай яўцы»: «Нечаканая, шчыра скажу».
«Мы, зыходзячы з ужо майго досведу, спрабуем прааналізаваць ход гэтай кампаніі. І бачым, што цяперашнюю ўладу падтрымліваюць больш за 87% насельніцтва. Адназначна падтрымліваюць. Ёсць невялікая колькасць тых, хто вагаецца. Натуральна, ёсць і незадаволеныя людзі.
Мы гэта выдатна разумеем. Таму ў гэтым электаральным цыкле нам трэба аналізаваць і рабіць адпаведныя высновы, трэба сёе-тое выпраўляць. Такіх праблем у нас няшмат. Мы за год іх падцягнем, выправім. І я ўпэўнены, што людзі яшчэ ў большай колькасці прыйдуць на прэзідэнцкія выбары», — сказаў Лукашэнка.
Але і ў гэтыя выбары, паводле Лукашэнкі, была «нечакана высокая» яўка.
«Я не чакаў нават, што ў нас будзе такая яўка на выбарах. У нас ніколі не было ў мясцовыя саветы, у парламенцкія выбары такой яўкі», — здзіўляўся ён.
Паводле ЦВК, яўка выбаршчыкаў на выбарах склала больш за 73%.
Каментары