Грамадства1010

Датэрміновае галасаванне будзе ісці яшчэ дзень, а рэкорд ужо амаль пабілі. Асабліва шчыруюць гомельскія

ЦВК апублікавала лічбы, які працэнт удалося вертыкальшчыкам па ўсёй Беларусі забяспечыць па выніках чатырох з пяці дзён датэрміновага галасавання. Ранейшы пяцідзённы рэкорд за чатыры дні біць чамусьці не наважыліся, але наблізіліся да гэтага паказчыка ўшчыльную.

За чатыры дні, па версіі ЦВК, у датэрміновым галасаванні на выбарах дэпутатаў па ўсёй Беларусі ўзялі ўдзел 33,61% выбаршчыкаў. У 2019-м за пяць дзён датэрміновага галасавання прагаласавалі 35,77 працэнта, у 2016-м — 31,3 працэнта, у 2012-м — 26 працэнтаў. Такім чынам, да пабіцця абсалютнага рэкорда засталося намаляваць усяго 2%, што пры ўзятых тэмпах несумненна будзе дасягнута яшчэ ў першыя ранішнія гадзіны суботы. 

Мяркуючы па дынаміцы, цвёрда настроеныя рэальна ці віртуальна, але датэрмінова прагнаць праз участкі большую частку насельніцтва рэгіёна вертыкальшчыкі Гомельскай вобласці. У іхняй зводцы ўжо запісана 42,83% ад тых, хто нібыта прагаласаваў, а наперадзе яшчэ цэлы дзень. Затым ідуць Магілёўская — 37,27%, Брэсцкая — 35,04%, Віцебская — 33,05%, Мінская — 32,16% і Гродзенская — 30,69%.

А вось мінскія чыноўнікі ў пятніцу тэмпы чамусьці запаволілі. Калі па ўсіх абласцях прыбаўка за дзень была ў раёне дзесяці і болей працэнтаў, то тут не дацягнулі і да пяці. У выніку «ўсяго» 26,04% і цвёрдае апошняе месца сярод усіх рэгіёнаў. На тое, каб засведчыць сваю не меншую спраўнасць за правінцыйных калег, у сталічных вертыкальшчыкаў ёсць яшчэ заўтрашні дзень. 

Каментары10

  • 146%
    23.02.2024
    "А вось мінскія чыноўнікі ў пятніцу тэмпы чамусьці запаволілі"

    чамусьці-чамусьці... бо студэнты і іншыя паехалі ў раёны)
  • Миша
    24.02.2024
    Нашли о чём писать... Я левым ухом что то слышал про выборы, вроде это в местные советы, если не ошибаюсь... Так вот именно Наша Нина рекламирует это событие))))))))
  • Кастусь
    24.02.2024
    в понедельник окажется что проголосовало 146%

«Бл*дарусы — нацыя здраднікаў і паразітаў». Z-каналы ў шаленстве ад рашэння Лукашэнкі адвесці войскі ад Украіны

«Бл*дарусы — нацыя здраднікаў і паразітаў». Z-каналы ў шаленстве ад рашэння Лукашэнкі адвесці войскі ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Паглядзіце, як прыкольна выглядае беларускі пашпарт пад ультрафіялетам13

Гэты карлікавы кот з сарамлівым выглядам стаў новай зоркай сацсетак5

У гатэлі Бангкока знойдзены мёртвымі шэсць грамадзян В'етнама1

Названы свежы медыянны заробак. І ён намнога меншы за сярэдні

Высветлілася, што пад Масквой патануў кіраўнік дэлегацыі вайскоўцаў КНДР

Рабочаму з Баранавічаў далі год за лайкі пад карыкатурамі на Лукашэнку. Цяпер пагражае яшчэ да 12 гадоў3

Замах на Дональда Трампа планаваў Іран — CNN12

Мінэнерга паведаміла пра аднаўленне электразабеспячэння Мазыра1

Мазырская вертыкальшчыца далажыла пра аднаўленне водазабеспячэння. У каментарах ёй пярэчаць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бл*дарусы — нацыя здраднікаў і паразітаў». Z-каналы ў шаленстве ад рашэння Лукашэнкі адвесці войскі ад Украіны

«Бл*дарусы — нацыя здраднікаў і паразітаў». Z-каналы ў шаленстве ад рашэння Лукашэнкі адвесці войскі ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →