Грамадства33

Мінабароны выпадкова выклала дакумент з аналізам інтэрв'ю Хрэніна. І пацвердзіла, што вядзе адзін з праўладных каналаў

Знайшлося ў дакуменце месца і незалежным медыя.

Віктар Хрэнін. Фота: Мінабароны Беларусі

У тэлеграм-канале «Невальфовіч» з'явіўся дакумент, які называецца «Інтэрв'ю на МА на 22.02». У ім змяшчаўся падрабязны аналіз інтэрв'ю Віктара Хрэніна расійскай прапагандыстцы Анастасіі Сахоўскай. Там ён заявіў, што Беларусь гатовая «збіваць самалёты НАТА».

Скрыншот з дакумента

Найбольшы ахоп, па меркаванні Мінабароны, інтэрв'ю Хрэніна атрымала на расійскіх рэсурсах. Там яны налічылі ахоп «больш за 60 мільёнаў чалавек». Праўладным рэсурсам аддалі другое месца — «больш за 6 мільёнаў». Але знайшлося месца і для незалежных медыя, якіх Мінабароны называе «дэструктыўнымі»:

«Дэструктыўныя інфармацыйныя рэсурсы: каля 40. Ахоп аўдыторыі: больш за 200 тысяч (за выключэннем пакрыцця матэрыялаў, размешчаных на сайтах).

Асноўны мэсэдж: у асноўным дэструктыўныя рэсурсы распаўсюджвалі афіцыйны парадак дня з акцэнтам, што заявы міністра абароны Віктара Хрэніна нясуць пагрозу («пагражае збіць самалёт НАТА»)».

Скрыншот з дакумента

Падсумоўваючы, Мінабароны налічыла яшчэ 1,355 мільёна узгадак прозвішча Хрэніна ў тэлеграме пасля публікацыі інтэрв'ю. Праўда, незразумела, як палічаная гэта статыстыка.

Але цікавы і сам дакумент. Стваральнікам файла пазначанае «Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы». Відавочна, гаворка пра аднайменную структуру ў Мінабароны. Узначальвае ГУІР генерал Леанід Касінскі.

Скрыншот метаданых дакумента

Да гэтага было дакладна невядома, хто вядзе канал «Невальфовіч». Цяпер высветлілася, што гэта супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны.

А Zver — гэта проста назва пірацкай зборкі Microsoft Office.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • ёў маза
    23.02.2024
    Виктор ZverCD Хренин
  • SDcARD
    23.02.2024
    Viktor HrenCD Edition
  • Эвра
    23.02.2024
    Загуглили «хрень», результаты выдачи зачли себе для премии.

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл16

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Орбанам20

Не рабіце гэтую памылку ў захоўванні хлеба4

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты12

Калабаранты з Запарожскай вобласці выдаюць сустрэчу з прамаскоўскім беларускім актывістам Лушчом за афіцыйны візіт1

За два з паловай гады на мяжы Беларусі і ЕС загінулі 126 мігрантаў2

Хутка суд над мужчынам з «тэрарыстычнага спісу». Верагодна, справа тычыцца каментароў, але яму пагражае да 12 гадоў

Ігар Случак напісаў рэзкі каментар пра рускамоўных беларусаў. Не вытрымаў нават Пазняк114

Трамп афіцыйна прыняў намінацыю кандыдата ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі

Айцішніка з A1 будуць судзіць за данаты. Яму пагражае да 10 гадоў калоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл16

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Галоўнае
Усе навіны →