Свет11

У краінах Балтыі затрымалі 11 чалавек па падазрэнні ў працы на расійскія спецслужбы

Спецслужбы Латвіі і Эстоніі правялі шэраг затрыманняў асоб, якія падазраюцца ў вандалізме і апаганенні помнікаў. Іх дзеянні класіфікуюцца як «гібрыдныя атакі на замову расійскіх спецслужбаў», піша Руская служба Бі-бі-сі.

Усе 11 затрыманых чалавек падазраюцца балтыйскімі спецслужбамі ў зборы адчувальнай інфармацыі, падрыхтоўцы і арганізацыі дыверсій.

Паводле версіі эстонскай Службы ўнутранай бяспекі, у кожнага падазраванага была свая роля ў падрыхтоўцы і правядзенні аперацый, іх дзеянні каардынаваліся Масквой. Вярбоўка, верагодна, праходзіла праз сацсеткі.

У якасці прыкладаў гібрыдных нападаў эстонская СУБ згадвае разбітыя вокны ў дзвюх машынах — міністра і журналіста. Эстонскія СМІ пішуць пра машыны міністра ўнутраных спраў Лаўры Ляэнеметса і рэдактара партала Delfi Андрэя Шумакова. У сваю чаргу, латвійская служба дзяржбяспекі паведамляе пра апаганенне помніка латышскім легіянерам.

На гэты момант абедзве справы знаходзяцца на стадыі расследавання, да сямі асоб у якасці меры стрымання ўжыты арышт, паведамляе Бі-бі-сі.

Кіраўнік эстонскай СУБ Марга Паласан лічыць, што дзеянні расійскіх спецслужбаў у гэтым кантэксце накіраваныя на дэстабілізацыю абстаноўкі і нагнятанне страху. З ягоных слоў, гатоўнасць эстонскага грамадства да супрацоўніцтва з Крамлём вельмі нізкая. Больш за тое, людзі актыўна паведамляюць мясцовым спецслужбам пра падазроныя паведамленні ў сацсетках.

Як паведамляе эстонская СУБ, першыя затрыманні прайшлі ў снежні 2023 года, затым — у пачатку лютага, потым — у сярэдзіне лютага. Усяго так было затрымана дзесяць чалавек. Яшчэ адно затрыманне правяла латвійская СДБ у пачатку лютага.

Абедзве арганізацыі паведамілі пра затрыманні і ператрусы ўвечары 20 лютага.

Каментары1

  • Влад
    22.02.2024
    Разбитые окна? Ну точно шпиёны!

Сяргею Дубаўцу — 65. Пагутарылі пра новыя кнігі, дражненне Лукашэнкі, бізнэс на Занзібары і самы шчаслівы час

Сяргею Дубаўцу — 65. Пагутарылі пра новыя кнігі, дражненне Лукашэнкі, бізнэс на Занзібары і самы шчаслівы час

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусь заляцеў чарговы шахед1

«Мы вас мусім вярнуць на тэрыторыю Польшчы». Андрэй Мялешка расказаў, як яго з дачкой не пусцілі ў Грузію6

У Мінску ў каналізацыю змылі стамеску. Прыйшлося разбіваць плітку ў санвузле на першым паверсе4

З панядзелка — новыя правілы па ўвозе жывёл з Беларусі ў ЕС2

«Пыталіся, чаму я не стаў шукаць працу ў Расіі, а з'ехаў на Захад»: беларуса адправілі «на размову» ў аэрапорце Масквы9

13-гадовы школьнік з малатком напаў на аднакласнікаў і настаўнікаў у расійскім Чалябінску1

У ДТЗ з ласём пад Віцебскам загінуў 12-гадовы хлопчык

76-я цырымонія ўручэння «Эмі» запомнілася трыумфам Японіі

Назіраецца рост колькасці аўтобусаў на польскай мяжы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргею Дубаўцу — 65. Пагутарылі пра новыя кнігі, дражненне Лукашэнкі, бізнэс на Занзібары і самы шчаслівы час

Сяргею Дубаўцу — 65. Пагутарылі пра новыя кнігі, дражненне Лукашэнкі, бізнэс на Занзібары і самы шчаслівы час

Галоўнае
Усе навіны →