Грамадства

Адсутнасць ныркі, пухліна ў галаве, рак. Хто з беларускіх палітвязняў мае за кратамі вялікія праблемы са здароўем

20 лютага стала вядома пра смерць 63-гадовага палітвязня Ігара Ледніка. Гэта пяты вядомы праваабаронцам выпадак смерці палітвязня за кратамі. Радыё Свабода расказвае пра тых з іх, хто мае патрэбу ў тэрміновай медыцынскай дапамозе.

Васіль Бераснеў

Асуджаны ў «справе прафсаюзаў». Вырак — 9 гадоў зняволення. Адбывае тэрмін у магілёўскай калоніі № 15, мае 74 гады.

Падчас знаходжання ў СІЗА ў Бераснева значна пагоршыўся стан здароўя, павысіўся ціск, абвастрыліся хранічныя захворванні, пачаліся праблемы з ныркамі.

У пачатку кастрычніка 2023 году стала вядома, што Васіля Бераснева накіравалі з калоніі ў Магілёўскі абласны шпіталь. Ён мае патрэбу ў перасадцы ныркі. Вядома, што прафсаюзнага дзеяча вярнулі ў магілёўскую калонію, ныркі не перасадзілі. Іншых звестак пра яго няма.

Маюць вялікія праблемы са здароўем і іншыя прафсаюзныя дзеячы ў зняволенні. У Генадзя Фядыніча, якога трымаюць у бабруйскай калоніі № 2, таксама пачаліся праблемы з ныркамі, а ён мае яшчэ і цукрыцу. У Вацлава Арэшкі праблемы са зрокам, ён не бачыць на адно вока.

Павал Кучынскі

30-гадовы жыхар Маладзечна мае анкалагічную хваробу. Яму прысудзілі 4 гады і 9 месяцаў зняволення. У Кучынскага першая група інваліднасці, дыягназ — лімфома Ходжкіна чацвёртай стадыі. Замест калоніі Паўла Кучынскага накіравалі ў рэспубліканскую лякарню для зняволеных у Калядзічах, дзе палітвязень праходзіць курс хіміятэрапіі. Паводле звестак праваабаронцаў, лячэнне не дапамагае, хвароба прагрэсуе. Пасля абследаванняў курс мяняюць, але палітвязню не становіцца лепш. Кучынскага пракансультавалі наконт перасадкі касцявога мозгу, але ў зняволенні, у такіх умовах утрымання зрабіць гэта немагчыма.

Рыгор Кастусёў

Асуджаны ў «справе аб змове» на 10 гадоў калоніі. Мае шмат хваробаў, у 2023 годзе праводзілася абследаванне па падазрэнні на анкалогію, вынікі якога палітвязню не паведамілі. У яго баляць і ацякаюць ногі ад моцнага варыкозу.

У студзені 2024 году ў справе 66-гадовага Кастусёва прайшоў яшчэ адзін суд. У выніку палітвязню ўзмацнілі пакаранне і адправілі ў крытую турму № 1 Горадні.

Наталля Таран

Мае 75 гадоў, была асуджаная за каментары ў сацсетках на тры з паловай гады. Мае шэраг хранічных захворванняў.

Ірына Мельхер

Асуджаная на 17 гадоў калоніі па «справе Аўтуховіча», мае 69 гадоў. Перанесла гіпертанічны крыз, мае праблемы з сэрцам, нервамі, ныркамі.

Галіна Дзербыш

Яшчэ адна асуджаная па «справе Аўтуховіча», атрымала 20 гадоў калоніі. Галіне 62 гады, яна мае анкалагічную хваробу, другую групу інваліднасці, праблемы з сэрцам. У зняволенні пагоршыўся стан здароўя.

Уладзімір Гундар

Гундару 63. Яму прысудзілі 18 гадоў калоніі ў «справе Аўтуховіча». Уладзімір мае інваліднасць другой групы, у яго адна нага. Вядома, што ў Гундара падвышаны ціск, ён перанёс гіпертанічны крыз у зняволенні.

Васіль Дземідовіч

72 гады, асуджаны на 7 гадоў калоніі. Улады ўключылі Дземідовіча ў «спіс тэрарыстаў». Мае праблемы са здароўем.

Ала Зуева

Мае 62 гады. Зуеву асудзілі за каментары на 2 гады і 6 месяцаў калоніі. У яе лейкоз, праблемы са спінай, панічныя атакі.

Генрых Акалатовіч

Каталіцкі святар, знаходзіцца пад следствам. Перанёс інфаркт, нядаўна яму была зроблена аперацыя на страўніку ў сувязі з анкалагічным захворваннем. Ён мае патрэбу ў медыцынскім назіранні і пастаянным прыёме лекаў. Акалатовічу споўнілася 70.

Андрэй Войніч

Атрымаў 7 гадоў калоніі. Адбывае тэрмін у магілёўскай калоніі № 15. Паводле сваякоў, ён смяротна хворы. Мае цыроз печані, цукровы дыябет, пухліну над наднырачнікамі, выдалены жоўцевы пузыр, мноства ўскладненняў. Да арышту Войніч штомесяц наведваў трансплантолага, рыхтаваўся да перасадкі печані. За кратамі 43-гадовы палітвязень пазбаўлены перадач і спатканняў.

Аляксандр Фядута

59 гадоў, атрымаў 10-гадовы тэрмін. Мае сур’ёзныя праблемы з сэрцам — вострую сардэчную недастатковасць, здараліся прыступы стэнакардыі і арытміі.

Уладзімір Малахоўскі

Атрымаў 3,5 года зняволеньня. Мае інваліднасць трэцяй групы, пакутуе на анкалагічную хваробу, да затрымання прайшоў чатыры курсы хіміятэрапіі.

Яўген Бурло

Бубнач гурту Tor Band. Атрымаў на судзе 8 гадоў зняволення. Прысуд выслухаў на мыліцах, бо не мог стаяць. У яго некроз тазасцегнавых суставаў, неабходна аперацыя. У СІЗА ў Бурло было падазрэнне на анкалагічную хваробу.

Ксенія Луцкіна

Журналістка, атрымала тэрмін 8 гадоў калоніі. Мае пухліну ў галаўным мозгу, якая расце і правакуе цяжкія болі, Ксенія пастаянна прымае абязбольвальныя сродкі. Па словах блізкіх, Луцкіной патрэбна кансультацыя профільных спэцыялістаў, доступу да якіх няма.

Руслан Слуцкі

Рэйкавы партызан, асуджаны на 11 гадоў калоніі. Мае пухліну галаўнога мозгу, моцныя болі ў спіне. Перахварэў на запаленне лёгкіх.

Сцяпан Латыпаў

Асуджаны на 8,5 года калоніі. Суд Івацэвіцкага раёна перавёў Латыпава на турэмны рэжым адбывання пакарання на 2 гады. Палітвязня этапавалі ў магілёўскую турму № 4.

У лютым 2024 году стала вядома, што Сцяпан Латыпаў захварэў на цынгу. Цынга бывае ад нястачы вітаміну С. Пры адсутнасці вітаміну яна можа развіцца за чатыры тыдні, пры недахопе — за чатыры месяцы. На фоне зніжэння імунітэту характарызуецца ломкасцю сасудаў, кроватачывасцю дзясен, выпадзеннем зубоў, болем у канцавінах.

Гэта зусім не поўны спіс хворых палітвязняў. Пра многіх людзей не маюць інфармацыі нават блізкія. Шмат хто пазбаўлены спатканняў і іншай сувязі з вонкавым светам. Пра многіх палітзняволеных сваякі баяцца даваць інфармацыю ў СМІ.

Каментары

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага7

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў паслом у Францыі Чарльза Кушнера. Яго маці арганізавала знакамітыя ўцёкі з гета ў Навагрудку5

«На першым спатканні я б прапанавала ўсім жанчынам плаціць самастойна»5

У Мінску пабудуюць новую важную дарогу3

«Можна ўзяць аўтамат і перасекчы мяжу?» Павук спытаў у памежнікаў, ці законна расійскія войскі ў 2022 годзе перайшлі беларуска-ўкраінскую мяжу6

Сэрвісу «Яндэкс.Таксі» пагражаюць блакіроўкай: на АНТ выйшаў разгромны рэпартаж12

У Мсціславе трое дзецюкоў ад нуды закідалі яйкамі чужыя аўто і разнеслі альтанкі

Пажар адбыўся на складзе Мінскага інструментальнага завода — два чалавекі шпіталізаваныя1

Час, калі сонца не глядзіць у наша аконца: як не ўпасці ў дэпрэсію і застацца бадзёрым2

Урадавыя войскі Сірыі адкінулі паўстанцаў ад Хамы. Але ў Алепа разгром поўны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага7

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Галоўнае
Усе навіны →