Грамадства11

Што вядома пра памерлага палітвязня Ігара Ледніка

Пра смерць актывіста БСДП яго аднапартыйцы дазналіся 20 лютага.

У 1999 годзе трымаў галадоўку ў няволі

Ігар Леднік нарадзіўся 12 снежня 1960 года ў Менску. У яго вышэйшая тэхнічная адукацыя. Ад пачатку незалежнасці займаўся прадпрымальніцтвам. Быў заснавальнікам і ўласнікам фірмаў «Ясон» у Барысаве і «Ліма» ў Маскве. Спецыялізаваўся на фінансавым менеджменце на рынку капітала.

Ён быў адным з арганізатараў Каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі і ўзначальваў праваабарончы рух «Наша Беларусь».

У 1999 годзе Леднік прабыў у зняволенні дзевяць месяцаў па абвінавачванні ва ўтойванні даходаў, парушэнні правілаў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і махлярстве.

На знак пратэсту Леднік 17 дзён трымаў галадоўку. Абвінавачванне не прызнаваў. Яго вызвалілі ў судовай залі і прызначылі дадатковае расследаванне.

На думку назіральнікаў, падставай для арышту прадпрымальніка была яго актыўнасць па выкрыцці парушэнняў гаспадарчай дзейнасці адной з барысаўскіх фірм. Яны прывялі да спусташэння яго прадпрыемства «Ясон». Акрамя таго, ён скардзіўся на бяздзейнасць Барысаўскага міжраённага камітэта фінансавых расследаванняў.

Прасоўваў тэму «Будапешцкага мемарандуму»

У 1999 годзе Леднік стаў дырэктарам рэгіянальнага цэнтра Асамблеі няўрадавых арганізацыяў.

У 2007 годзе напярэдадні Дня волі Ледніка асудзілі на 5 дзён арышту. Нагодай стала традыцыйнае на той час абвінавачанне ў «дробным хуліганстве».

Пазней Леанід Леднік далучыўся да БСДП для прасоўвання тэмы «Будапешцкага мемарандума» — міждзяржаўнага дакумента аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Украіны да Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі. Гэта была сфера яго прафесійных інтарэсаў як даследчыка, аналітыка, журналіста і партыйца.

Леднік пісаў артыкулы, далучаў да абмеркавання экспертаў. Усяляк актуалізаваў тэму «Будапешцкага мемарандума». Звяртаў увагу на тое, што без зрынання дыктатуры ў Беларусі і скасавання Саюзнай дзяржавы аднавіць раўнавагу і спакой ва Усходняй Еўропе немагчыма.

«Гэтай тэмаю ён проста гарэў, і гэта яго апантанасць, безумоўна, накладала адбітак на яго здароўе. Смела можна казаць, што рэжым яго дабіў, зняволіўшы па надуманай прычыне і пазбавіўшы магчымасці выказвацца. Да 2020 года на яго артыкул не звярнулі б увагі. Ён быў бы расцэнены як крытычны. Але пасля пратэстаў любую нязгоду лукашэнкаўцы сталі ўспрыняць як крымінал», — выказваюцца аднапартыйцы Ледніка.

Лічыў, што Лукашэнка парушыў «Будапешцкі мемарандум»

Ігара Ледніка затрымалі ў Барысаве 18 красавіка 2022 года і прысудзілі тры гады калоніі агульнага рэжыму за нібыта паклёп на Лукашэнку.

Нагодаю для крымінальнага пераследу Ледніка стала публікацыя ў партыйным часопісе «Пазіцыя». У ёй актывіст вінаваціў Лукашэнку ва ўзурпацыі ўлады ў 1996 годзе пасля разгону Вярхоўнага Савета 13 склікання і ўсталяванні дыктатуры пры падтрымцы Расіі.

Ён лічыў, што лукашэнкаўскі рэжым першым у Еўропе парушыў «Будапешцкі мемарандум». Дзеянні Лукашэнкі прывялі да разбалансавання канфігурацыі сіл і бяспекі ў рэгіёне. Падпісанты мемарандума, перадусім ЗША і Вялікабрытанія, належным чынам на тое не адрэагавалі. У канчатковым выніку гэта прывяло да развязвання Расіяй вайны ва Украіне.

У калонію Ледніка адправіла суддзя вядомая палітычна матываванымі прысудамі

Ігара Ледніка судзіла Тацяна Шоцік з Ленінскага суда Мінска. Пад яе старшыняваннем праходзіў працэс над адвакатам Андрэем Мачалавым, перакладчыцай Вольгай Калацкай, праграмістам Раманам Канановічам. Судзіла Шоцік і лідара АГП Мікалая Казлова. На яе рахунку яшчэ не адзін дзясятак палітычных прысудаў.

Леднік быў прызнаны праваабарончай супольнасцю Беларусі палітвязнем.

Казаў, што да вызвалення не дацягне

Пакаранне актывіст БСДП адбываў у калоніі №2 у Бабруйску. Па стане здароўя яго трымалі ў Бабруйску ў санчастцы. А памёр палітвязень у Мінскай раённай бальніцы, куды яго даставілі з калоніі.

Праз хваробу з сэрцам Леднік меў 2-ю групу інваліднасці. У калоніі ён перанёс аперацыю на страўнікава-кішачным тракце. У яго адкрылася язва. Аперацыя дала магчымасць працягнуць яму жыццё ў няволі.

«Складанасці са здароўем: язва, сэрца — не давалі яму шанцаў на выжыванне ў калоніі», — лічаць аднапартыйцы Ледніка.

Былы палітзняволены Аляксей Галоўкін расказваў, што Леднік трымаўся годна, але казаў, што хутчэй за ўсё памрэ ў калоніі. Наракаў, што здароўе ўвесь час пагаршаецца, і калі яму не акажуць кваліфікаваную, своечасовую медычную дапамогу, да вызвалення ён не дацягне.

Мае сына, жыў у камуналцы

Паводле словаў аднапартыйцаў, Ігар Леднік жыў адзін у пакоі камунальнай кватэры. У яго ёсць сын, які жыве ў Ізраілі. У зняволенні Ігарам апекавалася сястра, якая не падзяляла поглядаў брата.

@nashaniva У беларускай турме памёр яшчэ адзін палітычны вязень #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #политзаключенные #бобруйск #навіныбеларусі #милициябеларуси #нашаніва ♬ Sad Music - Max-Music

Каментары1

  • Австрияк
    20.02.2024
    Имена и фамилии прокуроров и судей следует писать в статье заглавными буквами и жирным шрифтом. Потом пригодится, проще искать

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу9

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля смерці Прыгожына наймітам з ампутаванымі канечнасцямі перасталі плаціць пенсіі5

У Беларусі з'явіўся народны паэт12

У Мінску назвалі самыя папулярныя сёлетнія дзіцячыя імёны1

Расійскія настаўнікі на загад беларуса спалілі джынсы, партрэты нобелеўскіх лаўрэатаў і дыскі з Windows4

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада22

На «востраве педафілаў» у Вялікабрытаніі манахі згвалцілі больш за 50 дзяцей7

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу9

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Галоўнае
Усе навіны →