Урад выкрасліў з планаў уступленне ў Сусветную гандлёвую арганізацыю ў найбліжэйшыя гады
Гаворка ідзе аб праграме дзейнасці ўрада Беларусі на перыяд да 2025 года. Гэта вынікае з пастановы, якая апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым партале.
У пастанове ў тым ліку прапісана выключыць з праграмы пазіцыю «ўдзел у шматбаковай гандлёвай сістэме, асновай якой з'яўляецца Сусветная гандлёвая арганізацыя». Яна мела на ўвазе прывядзенне нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з абавязацельствамі ў СГА і далучэнне Беларусі да арганізацыі з улікам нацыянальных інтарэсаў.
Заяўку на далучэнне да СГА Беларусь падала 30 гадоў таму. Працэдура, якая звычайна доўжыцца каля 5-7 гадоў, доўга не рухалася, але ў 2010-х праца па ўступленні ў арганізацыю актывізавалася.
Гучалі прагнозы, што гэта адбудзецца да канца 2020 года, але з-за сітуацыі ў Беларусі гэта не здарылася. У сакавіку 2022 года прадстаўнікі СГА заявілі, што не будуць разглядаць заяўку Беларусі на ўступленне.
Каментары
Личный шоколад лукашенко и правительства, обеспечивает не ВТО, а путин и война в Украине.....