«Гомельскай вясне» стала вядома пра затрыманне Крысціны Рамашко — дзяржаўнай інспектаркі Добрушскага раённага аддзела па ўнутраным каранціне раслін дзяржаўнай установы «Гомельская абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін».
15 лютага ў судзе Добрушскага раёна суддзя Аліна Кошкіна разглядала заведзеную на Крысціну Рамашко адміністрацыйную справу.
На чыноўніцу было накладзена адміністрацыйнае спагнанне па частцы 2 артыкула 19.11 (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне альбо перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыі) КаАП РБ.
Які менавіта прысуд вынесла Аліна Кошкіна, высвятляецца.
Каментары