Грамадства77

У Бялградзе з'явіліся плакаты ў падтрымку Лукашэнкі ФОТА

Ультраправая арганізацыя «Нашы кансерватыўныя рухі» расклеіла ў Бялградзе плакаты ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Плакаты з абліччам Аляксандра Лукашэнкі і надпісам «Сербія з Лукашэнкам» заўважылі карэспандэнты сербскай службы Радыё Свабодная Еўропа ў цэнтры Бялграда 19 лютага. Плакаты былі расклееныя за некалькі дзён да дня галасавання ў Беларусі, прызначанага на 25 лютага.

Здымкі гэтых плакатаў таксама даслалі і ў беларускую службу Радыё Свабода.

Арганізатары акцыі паведамілі, што Лукашэнка «зʼяўляецца засведчаным сябрам Сербіі, падтрымка якога мела вялікае значэнне падчас агрэсіі NATO супраць СРЮ ў 1999 годзе, калі ён наведаў Бялград і аказаў падтрымку сербскаму народу».

«Напярэдадні парламенцкіх выбараў у Беларусі, прызначаных на 25 лютага 2024 года, кансерватыўны рух «Нашы» выказвае поўную падтрымку прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку, які вядзе незалежную і сацыяльна арыентаваную палітыку», — напісалі арганізатары акцыі.

Хто стаіць за рухам, які расклеіў плакаты?

«Кансерватыўны рух «Нашы» — незарэгістраваная арганізацыя. Яна адкрыта падтрымлівае расейскае ўварванне ва Украіну, выступае супраць еўраінтэграцыі Сербіі і адстойвае антыімігранцкія погляды.

Гэтая арганізацыя была створаная Сербскім народным рухам «Нашы», іншай незарэгістраванай арганізацыяй, забароны якой у 2012 годзе дамагалася пракуратура Сербіі, сярод іншага, за распальванне нацыянальнай, рэлігійнай, расавай і сексуальнай варожасці і дыскрымінацыі.

Аднак Канстытуцыйны суд краіны тады палічыў, што ўмовы для забароны іх дзейнасці не былі выкананыя.

Лукашэнка зʼяўляецца адным з нямногіх саюзнікаў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, а Беларусь знаходзіцца пад санкцыямі Еўрапейскага саюза з-за яе ролі ва ўварванні Расіі ва Украіну.

Сербія выбарачна далучылася да санкцый супраць Беларусі, але настойліва адмаўляецца ўвесці іх у дачыненні да Расіі.

Каментары7

  • Так і запішам
    19.02.2024
    Сербы ворагі беларусаў
  • о
    19.02.2024
    Ганьба.
  • Карл
    19.02.2024
    А гэтыя і ні туды і ні сюды. Хочуць быць з рашкай і хочуць у ЕС. Нават сінепалы пазайздросціў бы такой шматвектарнасці

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі5

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусбанк аднавіў прыём пашкоджанай замежнай валюты

Расійскі бізнэс рэпера Сярогі перадумалі ліквідаваць3

Пад Мінскам ёсць вуліца Манхэтан3

Былога амапаўца разам з дачкой судзяць у Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту1

Людзі стаяць у чарзе па двое сутак — зноў па кватэры ў Мінску14

«У Малевіча беларусізацыя ніякага адчужэння не выклікала». Гісторык патлумачыў Парфёнаву, чаго той не ведае12

Ісламісты, адказныя за выбух у «Крокусе», назвалі свае наступныя цэлі2

У МЗС Польшчы адрэагавалі на словы Лукашэнкі пра Пачобута5

Эстонца год утрымліваюць за кратамі ў Беларусі — яго абвінавачваюць у датычнасці да «экстрэмісцкага фармавання»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі5

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Галоўнае
Усе навіны →