166 пацярпелых. Выхавальнік дзіцячага садка ў Шуміліне абвінавачваецца ў гвалце
Гвалт доўжыўся 16 гадоў.
Пацярпелымі ад дзеянняў выхавальніка Шумілінскага дзіцячага садка №1, які неаднаразова здзяйсняў у дачыненні да малалетніх гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, прызнаныя 166 асоб, паведаміў генеральны пракурор Андрэй Швед у Палаце прадстаўнікоў на сумесным пасяджэнні дзвюх палат, піша БелТА.
Генпракурор паведаміў, што цяпер судом разглядаецца крымінальная справа ў дачыненні да выхавальніка Шумілінскага дзіцячага садка №1, які на працягу 16 гадоў, з 2007 года, неаднаразова здзяйсняў у дачыненні да малалетніх гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару.
Мужчыну затрымалі ў лютым 2023 года. У яго знайшлі 400 Гб дзіцячай парнаграфіі, паведамляла МУС летась.
Таксама, дадаў Швед, расследуецца крымінальная справа па факце бяздзейнасці ў дачыненні да загадчыцы дзіцячага садка, якая ігнаравала падазрэнні бацькоў.
Каментары