Вайна88

Украінскія войскі пакінулі Аўдзееўку. Якое гэта мае значэнне?

Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі ў ноч на суботу паведаміў аб вывадзе ўкраінскіх сіл з Аўдзееўкі ў Данецкай вобласці. Расіянам удалося акружыць частку ўкраінскіх войскаў і перарэзаць апошнюю вялікую трасу, па якой ажыццяўлялася забеспячэнне тых, хто абараняўся, піша BBC.

Аўдзееўка. Фота: Kostiantyn Liberov / Libkos / Getty Images

«Зыходзячы з аператыўнай абстаноўкі, якая склалася вакол Аўдзееўкі, каб пазбегнуць акружэння і захаваць жыццё і здароўе вайскоўцаў, прыняў рашэнне аб вывадзе нашых падраздзяленняў з горада і пераходу да абароны на больш выгадных рубяжах», — гаворыцца ў заяве Сырскага. 

Расейскія войскі спрабавалі захапіць Аўдзееўку з самага пачатку поўнамаштабнага ўварвання ў лютым 2022 года. Маштабны наступ на яе вёўся з восені 2023-га. 

Крыніцы, блізкія да расейскай улады, паведамлялі, што з Крамля паступіла ўказанне любой цаной захапіць гэты горад да сакавіцкіх прэзідэнцкіх выбараў, каб прадэманстраваць поспехі Уладзіміра Пуціна ў вайне супраць Украіны напярэдадні яго перавыбрання. 

Сілы абароны Украіны доўга трымалі абарону, у канцы студзеня эксперты загаварылі аб крытычнай сітуацыі і неабходнасці выводзіць гарнізон, аднак гэтага не адбылося. 

Аўдзееўка — невялікі прамысловы горад побач з Данецкам, захопленым прарасейскімі сепаратыстамі пры падтрымцы расейскіх войскаў амаль 10 гадоў таму — вясной 2014-га. 

Усе гэтыя гады Аўдзееўку ўтрымлівалі ўкраінскія войскі, якія пабудавалі там магутныя абарончыя ўмацаванні.

Нягледзячы на ​​блізкасць да лініі судакранання бакоў, да самага пачатку поўнамаштабнай вайны горад развіваўся і эканамічна рос.

Расейскае ўварванне ў лютым 2022 года ўсё змяніла. Спыніўся мясцовы завод, большасць жыхароў пакінула горад, ратуючыся ад штодзённых разбуральных бамбардзіровак.

Расейскае войска пераканалася, што пераадолець магутныя абарончыя лініі наскокам не атрымаецца, і перайшла да знішчэння горада авіяцыйнымі ўдарамі і штурмамі пяхоты. 

Да цяперашняга моманту ад горада мала што засталося: у выніку інтэнсіўных бамбёжак і баявых дзеянняў амаль усе будынкі ў горадзе або разбураны дашчэнту, або значна пашкоджаны. 

Для абодвух бакоў Аўдзееўка мела важнае палітычнае і ваеннае значэнне. Расея спрабавала адсунуць украінскія войскі на бяспечную адлегласць, каб Данецк не трапляў пад абстрэлы артылерыі УСУ. 

Для Украіны Аўдзееўка важная як буйны чыгуначны вузел, магутны прамысловы цэнтр, а таксама як пастаянная патэнцыйная пагроза для Данецка.

За некалькі кіламетраў ад яе праходзіць дарога, якая злучае Данецк, Горлаўку і Луганск. Калі б яе ўдалося перарэзаць, гэта значна ўскладніла б лагістыку расейскіх войскаў. 

10 кастрычніка расейская армія пачала магутны наступ на Аўдзееўку, спрабуючы выбіць украінскія сілы. 

Паводле ацэнак Кіева, у наступленні ўдзельнічалі каля 40 тысяч расейскіх салдат, якія атакавалі з паўднёвага і паўночнага флангу, спрабуючы абысці Аўдзееўку і ўзяць яе ў кола. 

Украінскія ўлады заявілі, што расейцы панеслі вялізныя страты — толькі за першы месяц наступу каля 10 тысяч байцоў. Незалежнага пацверджання даных Генштаба УСУ няма, але ў сацсетках ёсць шмат відэазапісаў, на якіх бачна знішчэнне калон расейскай бранятэхнікі каля Аўдзееўкі. 

За чатыры месяцы баёў у Аўдзееўкі расейцам удалося прасунуцца на некалькі кіламетраў на поўначы і на поўдні. Яны захапілі вёскі Стэпнае і Бердзічы і наблізіліся да мясцовага коксахімічнага завода — аднаго з важных апорных пунктаў УСУ. 

У студзені расейскія войскі здолелі ўвайсці ў горад і завязаць вулічныя баі. Набліжаліся яны і да галоўнай дарогі, па якой ішлі пастаўкі ўкраінскаму гарнізону. 

У пачатку лютага сітуацыя стала крытычнай для абаронцаў горада, шэраг аглядальнікаў загаварылі аб пагрозе акружэння. Але Кіеў не даў каманду на адыход з Аўдзееўкі і накіраваў туды на падмацаванне адны з найбольш дасведчаных падраздзяленняў. 

Гэта паўтарала сітуацыю з Бахмутам, аб чым перасцерагалі эксперты. Па стане на сярэдзіну лютага бяспечны калідор для выхаду салдат УСУ складаў усяго 4-5 кіламетраў. 

Нягледзячы на ​​вялікія страты, Крэмль дасягнуў сваіх мэт на гэтым кірунку. Упала апошняя абарончая лінія УСУ, якая не мянялася з 2014 года. 

Наступнай значнай мэтай расейскай арміі можа стаць горад Селідава ў 30 км на захад ад Аўдзееўкі або размешчаны ў 12 км на паўночны захад ад Селідава горад Пакроўск.

Чытайце таксама:

Украінцы паведамілі, што збілі яшчэ адзін расейскі самалёт Су-34

Украіна вывела войскі з Аўдзееўкі

Буданаў: Украіне лягчэй вярнуць Крым, чым Данецк 

Каментары8

  • Міця
    18.02.2024
    Віця, а ты мабыць з рашысскага акопа пішаш?
  • Яша
    18.02.2024
    Віця, почему руские власти войну называют сво, убитых называют 200, раненых называют 300, оккупацию называют освобождением?
  • Непісьменным адэптам
    18.02.2024
    Міця, пачытай украінскі, смі

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа19

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне1

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе11

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа19

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →