Грамадства88

Што за берасцеец, якога КДБ выстаўляе ўкраінскім дыверсантам? У сацсетках ён адэпт «рускага свету» і прыхільнік Расіі ў вайне

У сацсетках Віталь Уласюк дзякуе беларускаму АМАПу за тое, што ён «не ўстаў на калені і не прадаў краіну Захаду».

Затрыманаму Віталю Уласюку 53 гады. Ён нарадзіўся ў Туркменістане, у горадзе Кізіл-Арват (цяпер — Гызыларбат). Імаверна, у сям'і вайскоўца, бо тады ў горадзе базіраваўся штаб 58-й матастралковай дывізіі.

Вядома, што некалі ён служыў у вайсковай частцы №92161 — гэта 38-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада, якую некалі ўзначальваў Валерый Сахашчык.

Па звестках «Белпола», якія цытуе «Медыязона.Беларусь», Уласюк працаваў мантажнікам. Чым ён займаўся ў апошні час, дакладна невядома. У тэлеграме мужчына цікавіўся пошукам працы, у тым ліку ў Польшчы і іншых краінах замежжа.

А ў сацсетках мужчына публікуе ды лайкае ў асноўным матэрыялы, якія праслаўляюць «рускі свет» і вайну, а таксама пляжаць рух за свабодныя выбары ў Беларусі.

Публікацыі Віталія ў Аднакласніках

Таксама ён удзельнічаў у рускамірскіх мерапрыемствах — да прыкладу, у «несмяротным палку».

Віталь на «несмяротным палку» з георгіеўскай стужкай — злева ў блакітнай кашулі

КДБ заявіў, што правёў «контртэрарыстычную аперацыю», каб затрымаць «агентаў СБУ», якія быццам планавалі тэракты ў Расіі і Беларусі. Незразумела, як погляды мужчыны стыкуюцца з такім азначэннем.

Каментары8

  • Кастусь
    16.02.2024
    таварышч Сталин, праизашла чудовишчная ашыбка!
  • біржа працы
    16.02.2024
    У тэлеграме мужчына цікавіўся пошукам працы...
    =========================
    І знайшоў яе ў КДБ. Падработка, так бы мовіць, але толькі для ябацек, каб потым языком не плявузгаў на кожным рагу.
  • Сонцападобны
    16.02.2024
    [Рэд. выдалена]

ФБР назвала імя таго, хто страляў у Трампа9

ФБР назвала імя таго, хто страляў у Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Прынцэса Кейт Мідлтан наведае фінал Уімблдона ў нядзелю1

Міністарка спорту Францыі за два тыдні да Алімпіяды выкупалася ў Сене, ледзь не паслізнуўшыся на прыступках ВІДЭА1

Пазняк перакананы, што ў другім туры выбараў-1994 перамог бы Лукашэнку120

Месяцы карцару і два з паловай гады без сонца. Як малады мінчук прайшоў праз калонію і крытую турму5

Новыя Patriot і SAMP/T не змогуць абараніць Харкаў, Сумы, Мікалаеў і Чарнігаў — аналітыкі

За 40 км ад Мінска ёсць унікальны бясплатны гідрапарк з вадаспадамі, лесам, пляжамі і нават «джакузі»2

У Беларусь зноў заляцеў шахед. Гэтым разам ён дабраўся да Віцебска12

У Кобрыне больш не будзе вуліцы Каліноўскага12

Саміт НАТА паказаў адсутнасць моцнага лідара накшталт Чэрчыля — Bild3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ФБР назвала імя таго, хто страляў у Трампа9

ФБР назвала імя таго, хто страляў у Трампа

Галоўнае
Усе навіны →