Кампанія кажа, што людзі гэтага чакалі.
Старт палётаў — 3 красавіка, а пералёт з Брэста ў сталіцу Расіі зойме ўсяго 1 гадзіну 45 хвілін.
Рэйсы па маршруце Брэст — Масква (Шарамеццева) — Брэст будуць выконвацца два разы на тыдзень:
па серадах і суботах, на паветраным судне Embraer-175 з салонам эканом-і бізнэс-класу.
Расклад:
вылет з Масквы — у 13.45, прылёт у Брэст — у 15.40
вылет з Брэста — у 16.35, прылёт у Маскву — у 18.20
Білеты: ад 46 еўра ў адзін бок і ад 85 еўра туды-назад
Апошнім часам «Белавія» значна пашырала геаграфію палётаў у Расію пасля таго, як атрымала ў маі 2021 года бан на палёты ў Еўропу.
Каментары