Свет1212

Трамп хоча праз спыненне падтрымкі прымусіць Украіну да перамоваў з Расіяй

Дональд Трамп хоча падштурхнуць Украіну да перамоваў з Расіяй і спынення вайны ў выпадку свайго абрання на пасаду прэзідэнта ЗША. Таксама ён разглядае магчымасць памяншэння абавязацельстваў перад некаторымі членамі НАТА, піша Bloomberg са спасылкай на крыніцы.

Паводле выдання, саюзнікі Трампа абмяркоўваюць двухузроўневы альянс НАТА, дзе пяты артыкул, які абвяшчае, што напад на адну з краін блока зʼяўляецца нападам на ўсіх, будзе прымяняцца толькі да дзяржаў, якія дасягаюць мэт па расходах на абарону. Цяпер гэта 2% ад ВУП, і большасць краін НАТА яе не дасягаюць. 

Акрамя таго, у Трампа абмяркоўваецца магчымасць пасадзіць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна за стол перамоваў. Па словах аднаго з дарадцаў Трампа, гэтаму можа паспрыяць поўнае адразанне ад амерыканскай дапамогі. 

Гэтыя ініцыятывы, калі яны будуць рэалізаваны, «перавернуць з ног на галаву дзесяцігоддзі палітыкі ЗША», піша выданне. 

Раней Трамп сказаў, што, калі краіны НАТА не выконваюць свае фінансавыя абавязальніцтвы перад альянсам, ён не стане перашкаджаць расейскім войскам рабіць на іх тэрыторыі «ўсё, што яны захочуць».

Каментары12

  • Жонка
    15.02.2024
    Пляваць на тое, што ён хоча, ён імпатэнт
  • бабруйчанін
    15.02.2024
    Вяртанне на 100 год узад " стагнацыя крах біржы алькапоне" ...Рузвельт кампарція
    Нажаль уся фінсыстэма завязана на$ ..пабачілі б чєргі за пахлебкай палівам Яшче той бізЬсмен гєты Трамп)) Колькі банкруцтв?? Нават з бл..огершамі з партыйнай касы разрахоуваецца))
  • Васіль
    15.02.2024
    Трамп ужо казаў, што ён хоча. Ён хоча павялічыць нафтаздабычу у ЗША, апусціць цэны на нафту і спыніць вайну у тым ліку пра пастаўкі зброі Украіне. Тое, што там пішуць амерыканскія левыя СМІ. Гэта фэйкавая прапаганда. Горш чым пры Бідоне - не будзе дакладна.

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?3

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Усе навіны →
Усе навіны

Малады дызайнер з Бабруйска разаслаў 657 рэзюмэ — і нічога1

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца18

У Прыпяцкім нацпарку запрашаюць на незвычайную экскурсію — паслухаць роў аленяў

У Беларусі з'явіўся праспект 17 верасня. У якім горадзе?1

Партугалія ў агні: краіну ахапілі лясныя пажары

Рэжым Лукашэнкі дапусціў свой удзел у другім мірным саміце па Украіне. Але пры адной умове16

Памёр карыкатурыст Алег Папоў 6

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў1

Мяжу Латвіі з боку Беларусі перасек неапазнаны лятаючы аб'ект, былі паднятыя знішчальнікі НАТА 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?3

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Галоўнае
Усе навіны →