Вайна88

Крэмль наконт планаў Пуціна замарозіць вайну: Не, гэта няпраўда

Дзмітрый Пяскоў абвергнуў інфармацыю Reuters.

Уладзімір Зяленскі на фоне дарожнага знака ў Аўдзееўцы 29 снежня 2023 года. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP 

Прэзідэнт Расіі праз пасярэднікаў прапаноўваў ЗША замарозіць баі ва Украіне, але перамовы праваліліся, паведаміла агенцтва Reuters. Крэмль назваў гэтую інфармацыю няпраўдай, піша Deutsche Welle.

У Крамлі абверглі паведамленні, што Расія праз пасярэднікаў прапаноўвала ЗША замарозіць канфлікт ва Украіне на гэтым этапе.

«Не, гэта няпраўда», — заявіў у сераду, 14 лютага, прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на пытанне журналістаў, ці адпавядае рэчаіснасці інфармацыя агенцтва Reuters, які сцвярджае, што прэзідэнт РФ прапаноўваў ЗША замарозіць ваенныя дзеянні ва Украіне, але гэтая ініцыятыва была адвергнутая Штатамі.

Агенцтва Reuters 13 лютага паведаміла са спасылкай на тры расійскія крыніцы, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пасылаў ЗША сігналы пра гатоўнасць разгледзець магчымасць спынення агню ва Украіне, аднак ягоная прапанова была адкінутая Вашынгтонам пасля кантактаў паміж пасярэднікамі з абодвух бакоў.

Па даных суразмоўцаў агенцтва, Крэмль прапаноўваў замарозіць ваенныя дзеянні на цяперашніх лініях судакранання, не жадаючы саступаць ні адну з тэрыторый, над якімі РФ атрымала кантроль. У 2023 годзе Пуцін агучыў сваю пазіцыю публічна, а таксама перадаў яе ў прыватным парадку праз пасярэднікаў — у тым ліку праз арабскіх партнёраў Масквы на Блізкім Усходзе.

Вашынгтон адмовіўся абмяркоўваць спыненне агню без удзелу Кіева

«Кантакты з амерыканцамі ні да чаго не прывялі», — распавяла днямі Reuters на ўмовах ананімнасці высокапастаўленая расійская крыніца, знаёмая з ходам абмеркаванняў у канцы 2023 — пачатку 2024 года. Са слоў яшчэ адной расійскай крыніцы, амерыканцы праз пасярэднікаў перадалі, што не будуць абмяркоўваць магчымае спыненне агню без удзелу Украіны, і таму кантакты скончыліся няўдачай. Трэцяя крыніца, знаёмая з ходам абмеркаванняў, сказала, што з »амерыканцамі ўсё развалілася», таму што ЗША не захацелі ціснуць на Украіну.

Пры гэтым крыніца агенцтва ў ЗША заявіла аб адсутнасці якіх-небудзь афіцыйных кантактаў паміж Масквой і Вашынгтонам і падкрэсліла, што Злучаныя Штаты не будуць удзельнічаць у перамовах з РФ, якія закранаюць інтарэсы Украіны. Расейскія ўлады гэтую інфармацыю не каментавалі.

У канцы 2023 года газета The New York Times таксама пісала, што Уладзімір Пуцін па дыпламатычных каналах выказваў гатоўнасць да спынення агню ва Украіне і замарозцы баявых дзеянняў на бягучых пазіцыях.

Каментары8

  • Пеця
    14.02.2024
    Insider, тое, што Бабарыка нiбыта агент крамля "каб замянiць лукашэнку" гэта усе росказнi агента лукашэнкi пазьняка, якi працуе на лукашэнку. А ў дадзеным выпадку гэты вораг падгуляў не толькi лукашэнку а i пуцiну!
  • Agent 007
    14.02.2024
    Хацелася б верыць у вашу версію, яна ў нечым адпавядае маім назіранням. Але Бабарыка пачаў рыхтавацца да электаральнай кампаніі яшчэ з 2010, калі не раней.
  • аднак
    14.02.2024
    Insider, А што, Газпром моцна рупіўся аб бяспецы Беларусі ці "змякчэнні" вайны для Украіны? Калі ўжо Газпром узяў на сябе ролю магутнага палітычнага гульца, дык хай бы лепш заняўся ліквідацыяй (прынамсі, палітычнай) Пуціна.
    Сёння грэх казаць нешта благое пра Бабарыку, але з ягоных перадвыбарных прамоваў зусім не вынікала адмова ад супрацоўніцтва  ў імперскіх праектах Крамля.
    Дарэчы, гэта чарговае сведчанне таго, што Пазьняк добра ведае, аб чым гаворыць, калі даводзіў, што Бабарыка - агент Газпрома.

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады14

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы затрымалі каля 20 дальнабойшчыкаў 5

Метэарыт упаў у Мінскай вобласці. Ахвотныя могуць далучыцца да пошукаў14

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы31

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі5

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады14

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →