Аднак замест кветак у ім 1600 рублёў
Жыхарка Брэста Анастасія, якая робіць букеты, размясціла ў сваім акаўнце ў тыктоку незвычайную замову: яе папрасілі зрабіць букет з грошай. Замест кветак выкарыстаныя пяцірублёвыя банкноты і цукеркі, піша Onliner.by.
«Многія падумалі, што гэта падарунак ад хлопца дзяўчыне на 14 лютага. Хтосьці пісаў, што дзяўчыне пашанцавала, а хтосьці хэйціў і выказваў меркаванне, што яна з ім толькі з-за грошай. Але не, гэты букет замовіла дачка для сваёй мамы», — патлумачыла нам Анастасія.
Яна сказала, што пасля публікацыі роліка ў тыктоку ёй напісалі пяць мужчын з запытам на такую ж замову, але, на жаль, яны з Менска, а Анастасія працуе ў Брэсце.
Усяго на выраб такога букета Анастасіі спатрэбілася каля шасці гадзін. Шмат часу давялося патраціць на пошук пяцірублёвых купюр у касах банкаў і кавярняў, а таксама на пошук «сталічных» цукерак.
«Я і раней рабіла букеты з грошай, але такой замовы яшчэ не было. Бывала, што замест кветак выкарыстоўвалі 300 рублёў, максімум 500 рублёў. Але не 1600», — адзначыла Анастасія.
Каментары