Апошнія пару дзён мінчане назіраюць неўласцівую для цэнтра горада карціну: на Нямізе з раніцы да вечара стаіць вялізная чарга, якая расцягнулася на цэлы квартал. У Свята-Духаў кафедральны сабор прывезлі адну з галоўных праваслаўных рэліквій — пояс Прасвятой Багародзіцы, піша Onliner.by
Паводле падання, Дзева Марыя выткала гэты пояс з вярблюджай воўны і напярэдадні сваёй смерці аддала апосталу Фаме. Вернікі лічаць, што рэліквія валодае гаючымі ўласцівасцямі. Яшчэ ў часы Канстанцінопаля гэты пояс нібыта дапамог вылечыць жонку імператара Льва Мудрага ад невядомага цяжкага захворвання. У падзяку жанчына расшыла пояс залатой ніткай.
З цягам часу пояс быў падзелены на некалькі частак, адна з якіх засталася на вечнае захоўванне ў Казанскім кафедральным саборы ў Санкт-Пецярбургу. Менавіта яе і прывезлі ў Мінск.
Валанцёры адзначаюць, што такія чэргі былі і ў папярэднія дні. Рэліквія будзе знаходзіцца ў саборы да 15 лютага.
Каментары