Суд прыгаварыў беларуса, які хацеў незаконна вывезці афганскую журналістку з Расіі ў Еўропу, да чатырох гадоў калоніі
Аляксандра Мацулевіча абвінавацілі ў арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы і даванні хабару начальніку памежнай службы.

Кіраўскі суд Пецярбурга прысудзіў беларуса Аляксандра Мацулевіча да чатырох гадоў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы і даванні хабару начальніку памежнай службы ФСБ Расіі (ч.5 арт.291, ч.3 арт. 30, ч.3 арт. 33, ч.3 арт.322 КК РФ), заўважыла «Медыязона».
Разам з Мацулевічам у арганізацыі абвінавацілі Джэлані Гулама. 14 афганцаў, сярод якіх журналістка Кобра Хасані, абвінавацілі ў замаху на незаконнае перасячэнне мяжы Расіі паводле папярэдняй змовы. Іх прысудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі, пасля чаго вызвалілі ў зале суда.
З матэрыялаў справы, абвешчаных у судзе, абвінавачванне палічыла, што Мацулевіч дамовіўся з супрацоўнікам памежнай службы ФСБ Уладзімірам Логуцевым аб перамяшчэнні па моры групы бежанцаў з Афганістана ў Еўропу з новага порта Санкт-Пецярбурга. Бежанцаў сабраў Гулам Джэлані. Паслугі па перавозцы каштавалі 1500 даляраў.
У красавіку 2022 года беларус стэлефанаваўся з супрацоўнікам памежнай службы ФСБ і прапанаваў яму здзелку па перавозцы бежанцаў. Той пагадзіўся, запісаў размову, а пасля склаў рапарт свайму кіраўніцтву. Пазней яму прапанавалі паўдзельнічаць у аператыўна-вышуковым мерапрыемстве.
Усіх абвінавачаных затрымалі ўвечары 23 мая 2022 года. Пасля перадачы Мацулевічам 6000 даляраў і 12 пашпартоў Лагуцеву беларуса затрымалі супрацоўнікі САХР. Адначасова ў белай маршрутцы «Газель» затрымалі 12 грамадзян Афганістана, сярод якіх знаходзілася журналістка Кобра Хасані.
Хасані ўцякла з Афганістана ў Кіеў пасля захопу ўлады талібамі. Увесну 2022 года яна села ў мікрааўтобус, які павінен быў вывезці яе з Украіны ў Польшчу, але замест гэтага яна аказалася ў Расіі.
-
Бяздомны-эрудыт, які знік у Гомелі, знайшоўся ў рэанімацыі. Ён вядомы па блогу папулярнага тыктокера
-
Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў» ФОТА
-
Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог
Каментары