Эканоміка1212

Пасол Беларусі ў Расіі назваў абсурдам меркаванне пра страту суверэнітэту з-за інтэграцыі з Расіяй

На думку Дзмітрыя Крутога, з-за актыўнай працы на расійскім рынку глупства казаць пра страту Беларуссю незалежнасці.

Фота: Contributor / Getty Images

«Гэта абсалютны абсурд. Нават зыходзячы з простай рэчы: наша дамова аб саюзнай інтэграцыі падпісана ў 1999 годзе. У гэтым годзе юбілей — 25 гадоў. Базавы першы пункт, першы блок, галоўная першая мэта — гэта адзіная эканамічная прастора. Гэта значыць усё тое, чым мы цяпер займаемся, гэта спроба пабудаваць гэтую адзіную эканамічную прастору, стварыць роўныя ўмовы для нашых вытворцаў, для працы на расійскім рынку, для расійскіх вытворцаў, для працы ў Беларусі», — расказаў Дзмітрый Круты.

«Усё гэта абсалютная глупства. Гэтая мантра даўным-даўно састарэла.

З'яўляючыся прадстаўніком Беларусі і ў Сусветным банку, і ў Еўрапейскім банку рэканструкцыі і развіцця, у сваіх папярэдніх пасадах правёўшы сотні перамоў і з палітычнымі коламі Заходняй Еўропы, і з кіраўнікамі канкрэтных прадпрыемстваў, я мог расказаць, што прапаноўвалася нам у той час менавіта ў частцы інвестыцый.

Бо мы заўсёды прапаноўвалі ім ствараць прадпрыемствы ў нашай рэспубліцы», — дадаў ён.

Ён зазначыў, што фінансавыя інструменты на той момант па ўзроўні працэнтных ставак былі даволі прывабнымі.

«Але асаблівых інвестыцыйных праектаў, на жаль, не атрымалася. За выключэннем адзінкавых прыкладаў. Бо першай умовай, якую яны выстаўлялі, заўсёды гэта быў прамы доступ на расійскі рынак. Атрымліваецца абсалютны парадокс.

Заходнія інвестыцыі, якія не разглядаліся на той момант нашымі апанентамі як страта нашага суверэнітэту, да нас не ішлі, таму што не было прамога доступу на расійскі рынак. Цяпер, калі мы спрабуем гэты доступ і бясшвоўную эканамічную прастору выбудаваць з Расіяй, разглядаецца… абсалютная глупства.

Нам трэба рабіць сваю справу і рэалізоўваць тыя праграмы і намечаныя планы, якія зацвердзілі нашы прэзідэнты», — падсумаваў ён.

Каментары12

  • Шляхцич Завальня
    12.02.2024
    После вывода российских войск с территории Беларуси
  • Пакуль беларус
    12.02.2024
    Якія паслы - такая краіна.
  • Пасол бы ты
    12.02.2024
    Значыць праўда, калі кінуліся аправяргаць

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?4

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Усе навіны →
Усе навіны

Запечаны інжыр — рэцэпт

Склалі пасля ДТЗ еўрапратакол, а грошай на рамонт аўто не хапіла. Што рабіць?

Падчас прэзідэнцтва Трамп пытаўся ў Пуціна, ці варта ЗША даваць Украіне зброю для абароны ад Расіі13

У Гомельскай вобласці зрабілі музычны ўчастак трасы — для кіроўцаў, што засынаюць за рулём, гучаць «Песняры»5

А1 патлумачыў праблемы з інтэрнэтам у Мінску1

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі19

У Дзяржынскім раёне аўтамабіль урэзаўся ў апору моста і загарэўся. Кіроўца загінуў

Беларусы ўвайшлі ў топ-3 груп насельніцтва, якім найменш давяраюць палякі36

Былому прэзідэнту Беларусі да пакета гарантый дадуць падатковыя льготы49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?4

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Галоўнае
Усе навіны →