Свет

Былы прэм'ер Нідэрландаў і ягоная жонка пайшлі з жыцця ў адзін дзень. Яны пагадзіліся на эўтаназію

Былы прэм'ер-міністр Нідэрландаў Дрыс ван Агт і ягоная жонка пагадзіліся на эўтаназію і пайшлі з жыцця ў панядзелак, 5 лютага. Ім было па 93 гады, і яны разам выхавалі траіх дзяцей, паведаміла 9 лютага праваабарончая арганізацыя Forum Praw, заснаваная ў свой час ван Агтам.

Арганізацыя паведаміла, што былы нідэрландскі прэм'ер-міністр і ягоная жонка памерлі 5 лютага і будуць пахаваныя пасля прыватнай цырымоніі ў Неймегене на ўсходзе Нідэрландаў.

«Ён памёр разам са сваёй каханай жонкай Яўгеніяй ван Агт-Крэкельберг, апорай і павадыркай, з якой ён быў больш за 70 гадоў і якую заўсёды называў «мая дзяўчынка», — гаворыцца ў паведамленні.

Некаторы час пара змагалася з моцнымі праблемамі са здароўем. Былы прэм'ер-міністр перанёс у 2019 годзе кровазліццё ў мозг падчас выступу на цырымоніі, прысвечанай палесцінскай праблеме. У палесцінскім пытанні ён стаяў на баку палесцінцаў, крытыкаваў улады Нідэрландаў за «праізраільскую пазіцыю» і выказваў шкадаванне ў сувязі з байкотам арганізацыі ХАМАС. 

З часоў таго інсульту палітык цалкам так і не ачуняў.

Ван Агт быў прэм'ер-міністрам Нідэрландаў з 1977 па 1982 год. Ён быў звязаны з рухам хрысціянскіх дэмакратаў, вядомы сваёй маляўнічай мовай, якую ён часта ўзбагачаў архаічнымі фразамі.

«Сваёй квяцістай і ўнікальнай мовай, яснымі перакананнямі і яркім знешнім выглядам Дрыс ван Агт надаў колер і змест нідэрландскай палітыцы ў часы палярызацыі», — заявіў цяперашні прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ.

Магчымасць эўтаназіі ў Нідэрландах была заканадаўча замацаваная ў 2001 годзе. Чалавек мусіць праінфармаваць пра сваё жаданне лекара, затым камісія па этыцы дае сваё заключэнне. У выпадку яе адмовы дазвол могуць даць пракурор і камісія ад Міністэрства аховы здароўя, дабрабыту і спорту. Пры гэтым саму эўтаназію праводзіць лекар, у якога ёсць права ад гэтага адмовіцца.

Каментары

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы4

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Зяленскі не анёл. Ён не павінен быў дапусціць гэтай вайны23

Мінімум 90 тысяч — столькі расійскіх салдат загінула на вайне з Украінай2

Памілавалі восем палітвязняў2

Пракоп'еў: Я таксама лічу, што Лукашэнка пасылае сігналы Захаду. У асноўным сярэднімі пальцамі абедзвюх рук30

Мінчанка знайшла ў краме дзіцячыя шкарпэткі за 49,99, і гэта са зніжкай1

Кандыдат у прэзідэнты: Стаўленне моладзі да выбараў крытычнае4

Сыранкоў: Леніна нельга хаваць, ён павінен быць сімвалам Расіі і Беларусі14

У Швецыі гаспадыня памыла ката ў пральнай машыне1

«Педагог-псіхолаг была на працы ў стане алкагольнага ап'янення». У Мінскім раёне выхаванка дзіцячай вёскі скончыла жыццё самагубствам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы4

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Галоўнае
Усе навіны →