Свет1616

Кіраўнік МУС Літвы падтрымала закрыццё двух пунктаў на мяжы з Беларуссю: Нацыянальная бяспека — прыярытэт №1

Таксама прапануецца паступова скарачаць рэгулярныя пасажырскія аўтобусныя перавозкі ў Беларусь.

Агне Білатайце, Фота: інстаграм А. Білатайце

Паколькі Літва плануе закрыць памежныя кантрольна-прапускныя пункты (КПП) «Лаварышкі» і «Райгард» на мяжы з Беларуссю, міністр унутраных спраў Агне Білатайце адзначае, што гэта дазволіць больш эфектыўна выкарыстоўваць КПП «Мядзінінкай» («Меднікі»).

«У нас сапраўды выдатная інфраструктура, якая ў не ў поўнай меры выкарыстоўваецца ў Мядзінінкай, таму з дапамогай гэтых рашэнняў мы зможам выкарыстоўваць гэтую інфраструктуру больш эфектыўна», — сказала міністр у чацвер у інтэрв'ю радыёстанцыі Ziniu radijas, паведамляе LRT.

Камісія па нацыянальнай бяспецы ў аўторак прапанавала спыніць рух тавараў, транспарту і людзей праз згаданыя пункты, канчатковае рашэнне павінен прыняць урад.

Камісія таксама прапануе паступова скарачаць рэгулярныя пасажырскія аўтобусныя перавозкі ў Беларусь.

Мэр Віленскага раёна Роберт Духневіч, які крытычна паставіўся да прапановы камісіі, заявіў, што, на ягоную думку, закрыццё двух памежных пунктаў яшчэ больш павялічыць паток грузавікоў у Мядзінінкай.

«Ужо цяпер, нават пры працуючым пункце ў Лаварышкес, у нас цалкам загружаная вёска Лаварышкес і Менская шаша — вечарам часам ад саміх Рукойняў да Меднікаў. Уявіце, які гэта кіламетраж», — сказаў у чацвер мэр.

«Калі мы гатовыя інвеставаць, калі ўрад укладзецца ва ўстаноўку зон чакання, і гэта не прычыніць нязручнасцяў тысячам нашых жыхароў, то, можа быць, гэта выдатна, але я пакуль не чуў, каб такое рашэнне было прынята», — сказаў ён.

Білатайце, у сваю чаргу, падкрэсліла, што нацыянальная бяспека Літвы з'яўляецца» прыярытэтам нумар адзін».

Камісія таксама прапанавала абмежаваць пасадку і высадку пасажыраў на памежным пункце чыгункі Кяна (і ў Кібартай), каб вырашыць праблему, якая з'яўляецца калі асобы, якія едуць транзітнымі цягнікамі ў Калінінград, высаджваюцца ў Літве з дакументамі, выдадзенымі любым членам ЕС неабходным для падарожжаў унутры супольнасці. У Кяне выходзяць або садзяцца каля 13 тысяч чалавек у год.

У літоўскіх установах сцвярджаюць, што вышэйзгаданыя ініцыятывы накіраваныя на вырашэнне праблем нацыянальнай бяспекі, кантрабанды і парушэнняў міжнародных санкцый.

У жніўні мінулага года Літва закрыла два з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю — «Шумск» (з беларускага боку «Лоша») і «Цверач» («Відзы»).

Каментары16

  • Беларус
    08.02.2024
    А чаго чыгунку не перакрываеце? Ці там іншая нацыянальная бяспека?
  • Жвір
    08.02.2024
    Ёсік, а цераз КПП "Меднікі" кдбэшнікі не праедуць ? Мо там усіх цераз паліграф прапускаць будуць ? Ну, тады ага. Дарэчы, яна ж і кажа пра нейкія невядомыя тэхнічныя магчымасьці, якія кшталту не выкарыстоўваліся там... ;)
  • Чаркашкварка
    08.02.2024
    Вочь вось, а то усё гэта вазмушчэнне лукашыстау-рашыстау выглядае неяк надзьмута, навошта вам у ту Лiтву прахадзiць? Выконваць заданне сваiх хазяев с ФСБ, цi закiдваць iх агентау сярод мiгрантау з сiрыi цi для дэстабiлiзацыi на мяжы? Фiгу, iдзiце вунь в Украiну, вайну з якой вы з пуцiным развязалi там паспрабуйце,там вам дадуць як след па башке так што iскры з галавы пасыпяцца.

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі43

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Усе навіны →
Усе навіны

«25 літраў за 2 гадзіны». Грыбныя трафеі з лясоў сталі больш разнастайнымі3

«Мінскія Патрыкі? Не, Бікіні Ботам». Найлепшыя твіты тыдня4

З'явілася ФОТА з суда над Рыка Крыгерам

Замест СМС — выццё сірэн. МНС хоча памяняць сістэму апавяшчэння падчас непагадзі2

Олаф Шольц дагэтуль глядзіць лямпавы тэлевізар6

Славакія і Венгрыя спыняюць пампаваць нафту праз трубаправод «Дружба». Гэта важна і для Беларусі

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме ў Растоўскай вобласці2

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць9

У ЗША вызвалілі жанчыну, якая адсядзела 43 гады ні за што2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі43

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Галоўнае
Усе навіны →