Эканоміка22

Золатавалютныя рэзервы за студзень нязначна знізіліся

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лютага 2024 года, паводле папярэдніх звестак, склалі $8,093 млрд у эквіваленце. Адпаведныя звесткі апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.

За студзень 2024 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на $33,9 млн (на 0,4%) пасля зніжэння ў снежні 2023 года на $128,2 млн (на 1,55%).

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата.

Паводле звестак Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 лютага гэтага года склаў $3,150 млрд, знізіўшыся за снежань на $7 млн (на 0,2%), аб'ём манетарнага золата — $3,563 млрд, паменшыўшыся на $18,7 млн (на 0,5%).

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2024 года павінен скласці не менш як $6 млрд.

Каментары2

  • Янка
    07.02.2024
    Падаецца, што стан з'яўляецца нашмат горшым. Бо ёсць ліквідныя рэзервы кшталту СКВ і абмежавана ліквідныя актывы кшталту золата і АКВ кшталту расейскага рубля і афшорнага юаня. І колькі з іх якіх - незразумела.
  • Смех у залі
    07.02.2024
    Янка,на тыдні на працу прыходзіў з беларусбанка супрацоўнік агітціраваць на крэдыты. Мінск. "Ёсць выгадны крэдыт на беларускія тавары. Напрыклад на вашыя паўтары тысячы зарплаты я магуразлічыць колькі вам дадуць."
    Калі сказалі, што разлічы лепш на тысячу зарбоку колькі дадуць - неяк асёкся. Відаць, не верыў, што такія зарплаты.
    А яшчэ рэкамендаваў даляры перакладваць у юані, калі есць на рахунку што.
    Вось такі анекдот.

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

Урад зноў увёў ліцэнзаванне на вываз яблык, цыбулі і капусты2

Прынцэса Кэтрын упершыню пасля заканчэння курса хіміятэрапіі з’явілася на публіцы

Зяленскі абвергнуў, што падчас еўрапейскага турнэ ён абмяркоўваў пытанне перамір'я з Расіяй

15-гадовы кандытар з Мінска робіць торты на замову: прыгожа, але шалёна дорага13

Адбыўся новы выбух на нафтабазе ў Феадосіі, якая гарыць чацвёрты дзень4

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды1

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці11

У ЗША бушуе ўраган «Мілтан» ВІДЭА5

Па ўсёй Беларусі проста цяпер назіраюць паўночнае ззянне ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Галоўнае
Усе навіны →