Аўто1919

«З моманту куплі прайшло 1,5 тыдня, а тут такое!» Беларус купіў BELGEE X50 і адразу знайшоў праблемы

Дзмітрый з Мінска ў снежні мінулага года стаў уладальнікам BELGEE X50. Кажа, выбраў на беларускі красовер невыпадкова: менавіта гэты аўтамабіль задавальняў яго па ўсіх параметрах. І досвед валодання кітайскім аўта ў мужчыны ўжо быў, піша av.by.

 Усе фота: av.by і з асабістага архіва героя

— Да гэтага я тры гады ездзіў на Geely Coolray. Калі гарантыя стала заканчвацца, вырашыў памяняць машыну. На другасны рынак з жонкай асабліва не глядзелі. Ды і па суадносінах цана — якасць усё задавальняла, таму вырашылі вярнуцца да «Джылі», а дакладней BELGEE. 

— У чаргу на аўтамабіль мы ўсталі ў траўні 2023 года ў сталічным дылерскім цэнтры. Была адна ўмова: не жадаем дадатковых опцый! Тэрмінаў мне ніякіх не абяцалі, а ў прыватных размовах адзначалася, што, пакуль ёсць чарга, без «дадаткаў» мне нічога не прапануюць! Зʼявіўся неяк Atlas Pro, але для нас гэта занадта вялікае аўто. Хацелася гарадскі вёрткі красовер! — расказвае Дзмітрый.

Тады беларус вырашыў звярнуцца да іншага дылера: можа чарга недзе будзе менш, а ўмовы — больш прыдатнымі. 

— Патэлефанаваў у дылерскі цэнтр у Салігорску. Мяне паставілі ў чаргу без навязвання якіх-небудзь «дадаткаў», хоць канкрэтных тэрмінаў таксама ніхто не агучыў, — успамінае ўладальнік. 

І вось акурат праз тры тыдні Зміцер стаў шчаслівым уладальнікам ужо айчыннага красовера BELGEE X50. Цана аўтамабіля ў максімальнай камплектацыі — 77 640 рублёў. Аднак ужо пры першай паездцы ў гаспадара машыны сталі зʼяўляцца сумневы…

— Аўтамабіль трохі паторгвала пры разгоне, але я спісваў гэта на абкатку! Плюс пасажырскія дзверы зачыняліся з пэўным намаганнем. На папярэднім Geely усё было плаўна — лічы, як у «мэрсэдэсе»! Былі пытанні і па оптыцы: субʼектыўна прамень свяціў занадта высока, — адзначае аўтаўладальнік. — Зразумела, я адразу пацікавіўся: а ці праводзілася перадпродажная падрыхтоўка майго аўто? 

З мэтай разабрацца ў сітуацыі, якая склалася, Зміцер звярнуўся на завод «БЕЛДЖЫ». Аўтаўладальнік пацікавіўся ў беларускага вытворцы, каму ён можа задаць пытанні і выказаць прэтэнзіі. 

«Для правядзення абслугоўвання вашага аўтамабіля вы можаце звярнуцца ў любы дылерскі цэнтр Geely», — адказалі ў афіцыйным лісце. І дадалі, што, калі выпадак прызнаюць гарантыйным, працы правядуць на бязвыплатнай аснове. 

— Тады я паехаў да афіцыйнага дылера «Атлант-М Баравая» з прэтэнзіямі на падцёкі на панэлі, дзвярах і з пытаннямі па рэгуляванні фар. Па падцёках папрасілі назіраць, па фарах заявілі, што адрэгуляваць могуць толькі платна. Маўляў, за гэтую працэдуру адказны прадавец. А з пасажырскімі дзвярыма адправілі разбірацца ў кузаўны цэх…

У размове Зміцер неаднаразова падкрэслівае: прэтэнзіі, магчыма, носяць субʼектыўны характар, але не пазбаўленыя падстаў! І таму ёсць доказы: фота і відэа.

— У канцы снежня я пачаў усталёўваць дадатковае абсталяванне: відэарэгістратар і электрапрывад задніх дзвярэй. Пры разборцы абіўкі быў выяўлены, як мне здаецца, брак зборкі аўтамабіля! Паглядзіце, як там усталяваны кабель для панэлі пад нумарным знакам! Гумовая ўтулка, якая абараняе ад пранікнення вільгаці ўнутр дзвярэй багажніка, не пастаўлена ў штатнае месца! Гэта ж відавочна зроблена без захавання завадской тэхналогіі…

— На прабегу 1700 кіламетраў машына пачала жудасна тузацца, немагчыма было крануцца са святлафора — яна проста «тупіла»! Вось тады я і палез пад капот. Вырашыў праверыць узровень алівы. Аказалася, пад капотам усё акуратна, а вось з колькасцю тэхвадкасці — не! 

— Шчуп паказаў на ўзровень ніжэйшы за мінімальны. Гэта значыць, нават на яго кончыку не выявілася слядоў прысутнасці алівы! — распавядае аўтаўладальнік і дэманструе відэа. — Адразу былі дзве думкі: ці на заводзе алівы не далілі, ці матор так шмат яго есць з-за браку! Забягаючы наперад, скажу: зараз дадзенай праблемы няма. Узровень у норме.

Дзмітрый адразу паехаў у найбліжэйшы дылерскі цэнтр — ім аказаўся «Лакшэры Мотарс плюс». Пасля званка на завод машыну ўзялі ў працу, узгадвае аўтаўладальнік. 

— У рухавік далілі 1,7 літра алівы, каб аднавіць неабходны ўзровень. Таксама адрэгулявалі фары. І самае цікавае: дылерскі цэнтр у Салігорску кампенсаваў ім гэтыя працы, — расказвае Дзмітрый. — Акрамя таго, ліквідавалі падцёкі на панэлі і парэкамендавалі назіраць, ці не зʼявіцца новых. А вось па дзвярах якіх-небудзь праблем ніводны з аўтацэнтраў, куды я звярнуўся, не знайшоў. 

Цяпер усе тэхнічныя непаладкі і ліквідаваныя, але, як кажуць, асадак застаўся.

Новы аўтамабіль на тое і новы, каб у першыя гады яго эксплуатацыі ездзіць і не думаць аб няспраўнасцях, разважае аўтаўладальнік.

Дылер: «Прадпродажная падрыхтоўка аўтамабіля BELGEE X50 была ажыццёўлена ў поўным абʼёме»

Каб разабрацца ў сітуацыі, журналісты даслалі запыт у дылерскі цэнтр, дзе быў набыты BELGEE X50. У прыватнасці, пацікавіліся ў афіцыйнага прадстаўніка Geely у Салігорску «Белаўтаспецгруп-М»: што менавіта ўваходзіць у перадпродажную падрыхтоўку машын? Вось што там адказалі. 

— Перадпродажная падрыхтоўка аўтамабіля BELGEE X50 была ажыццёўлена па заказ-нарадзе № 7317 ад 03.12.2023 3 снежня 2023 года згодна з патрабаваннямі вытворцы ў поўным абʼёме і згодна з чэк-лістом. На аўтамабіль кліента ўстанаўлівалася дадатковае абсталяванне, якое не ўключае ў сябе ўмяшанне ў электрычнае абсталяванне аўтамабіля. Для разгляду звароту па сутнасці просім паўторна падаць аўтамабіль для агляду. У выпадку пацверджання няспраўнасці будзе зроблены гарантыйны рамонт. 

На пытанне, што менавіта ўваходзіць у перадпродажную падрыхтоўку і чым можна растлумачыць невялікі абʼём алівы, прадстаўнікі кампаніі адказалі: інфармацыя аб чэк-лісце носіць канфідэнцыйны характар. Машына праходзіць шматстадыйную праверку як на заводзе, так і ў дылера па 45 пунктах. Гэта выключае магчымасць выдачы аўто з нізкім узроўнем алівы.

@nashaniva Беларус купіў Belgee, і адразу палезлі касякі #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #белджи #belgee #обзоравто #солигорск #минсксейчас ♬ 741 Hz. - Sound Of Nature & Albert Van Deyk

Каментары19

  • Кіроўца
    06.02.2024
    Алей дадаецца, напрыклад у салат, а вось АЛІВУ заліваюць у рухавік. 
  • Антон
    06.02.2024
    Каб дзеля захавання ўлады лука не пасварыўся з усім сьветам беларусы куплялі б не кітайскае лайно а эўрапэйскія,японскія ці карэйскія аўта
  • Кастусь
    06.02.2024
    Зʼявіўся неяк Atlas Pro, але для нас гэта занадта вялікае аўто. Хацелася гарадскі вёрткі красовер!
    =======
    лада приора ваш выбор. Да, не красовер, но городской. верткий. Как вьюн на сковороде

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна3

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Малдовы вырашылі не плаціць «Газпраму» доўг памерам 709 млн даляраў

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць». Што думаюць таксісты пра працу ў новых умовах8

Аўстралія забароніць падлеткам да 16 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі2

У Грузіі ўспыхнулі пратэсты пасля заявы ўрада пра адмову ад еўраінтэграцыі4

У Беларусі затрымалі грузінскага злодзея ў законе, які прарываўся з Расіі без пашпарта

Мінскае «Дынама» прайграла чацверты матч у Лізе канферэнцый ВІДЭА1

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах26

У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка — Pole Kvetak3

Упершыню за паўстагоддзя вучоныя зрабілі прарыў у лекаванні астмы і хранічнага бранхіту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна3

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →