Меркаванні6262

«Небеларускія сілы спрабуюць адхіліць Ціханоўскую з дапамогай Каардынацыйнай рады» — Мілінкевіч

Былы кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года, цяперашні пазаштатны дарадца Ціханоўскай у пытаннях рэалізацыі еўрапейскага выбару Беларусі Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што цяпер адбываецца «спроба небеларускіх сілаў адхіліць Святлану Ціханоўскую з дапамогай Каардынацыйнай рады». Пра небяспеку гэтага ён расказаў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

    Аляксандр Мілінкевіч падчас інтэрв'ю яшчэ раз паўтарыў думку, якую паслядоўна перад гэтым выказваў: што 

    «Ціханоўская — вялікая каштоўнасць. Яна створаная не самой ёй, не яе атачэннем, яна створаная мільёнамі беларусаў, якія яе падтрымалі. Яна дала легітымнасці і беларускаму пытанню, і беларускім дэмакратычным сілам, і вельмі важна яе захаваць як інстытут».

    Пры гэтым ён не лічыць, што Ціханоўскую трэба абагаўляць і абсалютна з усім, што яна гаворыць і робіць, згаджацца.

    «Але я заўсёды ацэньваю, калі кажу пра кагосьці ці пра штосьці, а што пра гэта думаюць таварышы з Крамля: што ім выгадна, а што нявыгадна?»

    А ў Крамлі на пачатку трэцяй сусветнай вайны, якая, на думку Мілінкевіча, ужо пачалася, хоць гэта пакуль і не хочуць прызнаваць, разумеюць важнасць Беларусі для таго, каб захаваць пасля страты Украіны хоць бы які аскепак «русского мира».

    «Таму ўвага да нас вялікая. Я без панікёрства, але проста хачу сказаць, што на кожным з нас, асабліва на лідарах, вялікая адказнасць».

    У такіх умовах, як сцвярджае Мілінкевіч:

    «Аб’яднанне, кансалідацыя — амаль святая справа ў такіх выпадках, як у нас, калі ідзе змаганне за незалежнасць, за свабоду, калі існаванне краіны пад пагрозай».

    Але гэта не значыць, што аб'яднанне трэба разумець літаральна, як аб'яднанне ўсіх з усімі. Бо:

    «Ёсць такія людзі, для якіх разбурэнне — самае галоўнае. Яны проста дэструктары, з імі можна і не абʼядноўвацца. Але большасць людзей хочуць абʼяднання, і слушна».

    Мілінкевіч выказвае сумнеў, што сапраўды аб'яднаўчую ролю здольная выканаць Каардынацыйная рада. Паколькі:

    «Калі пачытаць статут (а яго няма ў КР, там напісана «статут», а ў дужачках — «рэгламент»), дык калі прачытаць гэты рэгламент, то даволі сумна і нават страшнавата становіцца мне, таму што там 7 пунктаў прысвечана таму, як кантраляваць Святлану Ціханоўскую і міністраў, як прапаноўваць ім і даваць рэкамендацыі, каго і кім прызначаць, і апошняе — калі не будуць слухацца, то адхіліць».

    Аднак, на думку Мілінкевіча:

    «Калі мы думаем пра дэмакратыю, то мы павінны разумець, што нават у дэмакратыях ёсць прэзідэнт, у яго ёсць адміністрацыя, ён сам падбірае сабе памочнікаў, называе ключавых людзей міністрамі і ён працуе…»

    Прадстаўленне ж Каардынацыйнай рады як нібыта парламента Мілінкевіч лічыць небяспечным, ён мяркуе, што гэта інфантыльная гульня ў палітыку… Зараз выбіраць парламент у прынцыпе немагчыма, бо ў Беларусі мы не правядзём выбараў… Гэта можа быць прадстаўнічы орган грамадзянскай супольнасці… І прадстаўнічым, дарадчым органам гэта можа быць».

    «Слова «парламент» трэба проста забыць, бо парламент прызначае ўрад. У нас які ўрад можа быць? Бюджэту ў яго няма, паўнамоцтваў няма. Я лічу, што нават такі рэгламент правакуе на тое, што будзе ў выніку змаганне. Не ўсе хочуць у Каардынацыйнай радзе змагацца з Ціханоўскай, але пэўныя людзі (напэўна, тыя, што пісалі гэты рэгламент, я нават не ведаю, хто) збіраюцца гэта рабіць».

    Аляксандр Мілінкевіч ужывае ў дачыненні да такіх людзей выраз «небеларускія сілы», але падкрэслівае, што гэта не азначае шуканне ім агентаў: «Я абсалютна не хварэю на гэта і ніколі гэтага не рабіў».

    «Я проста кажу, што дзеянні пэўных людзей не на карысць Беларусі. Гэта я называю небеларускімі сіламі. Можа, не хапае розуму. Можа, сапраўды дзіцячыя такія гульні. Можа быць, прага да кіравання. «Хачу паруліць». Могуць быць розныя інтэнцыі, але тое, што напісана ў рэгламенце, мяне вельмі непакоіць. Я скажу, чаму.

    Калі ліквідаваць Ціханоўскую, калі яе не будзе, то не будзе легітымнага беларускага прадстаўніцтва ў свеце. Яна здабыла легітымнасць таму, што за яе прагаласавалі. Каго б мы прыгожага, самага разумнага не выбралі новага, ён легітымнасці Ціханоўскай не дасягне. А нам дзеля захавання незалежнасці суперважная легітымнасць Ціханоўскай. І яна прызнаная ва ўсім дэмакратычным свеце».

    Выказаўся Мілінкевіч і адносна таго, як дэмакратычныя сілы цяпер могуць уплываць на тое, што адбываецца ў Беларусі:

    «Нам трэба быць шчырымі перад самімі сабой. Сёння ўплываць на змены ў Беларусі мы можам толькі ў малой ступені. Мы можам падтрымліваць людзей, якія там сядзяць у турмах, ці іхнія семʼі. Мы можам тыя агеньчыкі актыўнасці (а яны засталіся ў Беларусі) абмену інфармацыяй, асветай падтрымліваць, не забываць. Самае галоўнае ў зменах у Беларусі — людзі, якія там. Невядома, як хутка тыя людзі, якія за мяжой, прыедуць у Беларусь.

    Мы павінны разумець, што бываюць вокны магчымасцяў у гістарычных падзеях, а мы ўдзельнічаем у вялікім гістарычным працэсе.

    Могуць быць перадзелы межаў, могуць быць змены рэжымаў у розных краінах. Я веру, што ў Беларусі прыйдзе дэмакратычная ўлада, але проста трэба быць падрыхтаваным (гэта наша галоўная мэта) да дня пераменаў. Першы дзень пасля. Я думаю, што гэтым мы павінны займацца перш за ўсё. Усе ініцыятывы, уся грамадзянская супольнасць павінны разумець, што мы ўсе разам — самая вялікая сіла.

    Прыйдзе момант, як гэта было ў іншых краінах, у нашых суседзяў, і мы мусім скарыстаць свой вялікі патэнцыял і вырашыць лёс Беларусі. Быць гатовымі. А сёння не».

    Не трэба мець ілюзій, на думку Мілінкевіча, што ў гэты бягучы момант мы можам нават проста вызваліць палітвязняў, хоць, «зразумела, баліць сэрца, многіх асабіста ведаю, ведаем, якія там умовы ў турме, які гвалт».

    «Але вызваліць палітвязняў дэмакратычныя сілы не могуць. Магчыма, і Захад не можа. Ён ніколі натаўскія войскі не ўвядзе, каб вызваляць вязняў.

    Лукашэнка вызваляў вязняў толькі тады, калі ён палохаўся Масквы. 2008 год, падзеі ў Грузіі, спроба анексіі Грузіі. Ён спалохаўся і вызваліў усіх палітвязняў. 2014 год, анексія Крыму, пагрозы Масквы Украіне. Ён спалохаўся, што і з Беларуссю так можа быць. І ў гэты момант вызваляў вязняў. Таму трэба зрабіць усё, каб Лукашэнка быў трохі далей ад Масквы і каб ён мог убачыць у гэтым свой інтарэс.

    Я кажу рэчы, якія могуць не спадабацца. Дыялог вызваляў, але дыялог пачынаўся з Захадам тады, калі пад пагрозай была ўлада Лукашэнкі. Ён дбае толькі пра сваю ўладу. Але лёс Беларусі сёння ў ягоных руках. Ён кантралюе незаконна краіну Беларусь».

    Чытайце таксама:

    Пра каго з беларускіх палітыкаў найбольш чытаюць у Вікіпедыі?

    «Ціханоўская — гэта для нас Божы дар» — Мілінкевіч

    «І перад Захадам, і перад намі паўстане маральны выбар: ці сядаць з дыктатурай за стол перамоў» — Мілінкевіч

    Каментары62

    • Алесь
      05.02.2024
      Ну так сказал бы кто эти силы… А то теперь будут думать на Франака.
    • Верните мне мой 2006-ой
      05.02.2024
      Школоте не понять кто такой Милинкевич, Пазняк, Статкевич. Они выходили "качать районы" по указке каких-то недоумков из Польши.
    • Про нн
      05.02.2024
      [Рэд. выдалена]

    Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

    Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

    Усе навіны →
    Усе навіны

    Памятаеце гісторыю пра хатніх пацукоў у цэнтры Мінска? Чым усё скончылася2

    Палітзняволенаму журналісту Ігару Карнею далі яшчэ восем месяцаў калоніі

    Камісар ЕС: Расія назапашвае танкі, а Еўропа не гатовая адбіць напад2

    У Новай Баравой прадаюць кватэры-студыі на 20 квадратных метраў. Цана здзіўляе4

    У Іране 27-гадовая спявачка выступіла з непакрытай галавой на канцэрце, што забаронена правіламі краіны ВІДЭА

    Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

    Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

    У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

    Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

    больш чытаных навін
    больш лайканых навін

    Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

    Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

    Галоўнае
    Усе навіны →