У сеціве з'явілася відэа, на якім з вышыні знятыя найбуйнейшыя ў свеце авіяцыйныя могілкі, размешчаныя ў амерыканскай Арызоне. Там захоўваюцца вайсковыя і ўрадавыя самалёты, піша Telegraf.news.
Гісторыя базы ВПС ЗША Дэвіс-Мантан як месца захоўвання вайсковых самалётаў пачалася пасля Другой сусветнай вайны і працягваецца па сённяшні дзень. З тых часоў база ператварылася ў «найбуйнейшыя авіяцыйныя могілкі ў свеце».
The World's largest Aircraft Boneyard located in Arizona where military and government aircraft are stored pic.twitter.com/WO8xeT3oZj
Адметна, што на «могілках рэшткаў» захоўваюцца не толькі старыя самалёты, якія «ніколі больш не будуць выкарыстоўвацца», але і мноства самалётаў, якія цяпер проста не патрэбныя ВПС і ВМС ЗША, але якія можна параўнальна хутка вярнуць у строй.
Каментары