Свет33

У Грузіі перахапілі транзіт выбухоўкі з Украіны ў Расію

Груз быў адпраўлены з Адэсы праз Румынію, Балгарыю і Турцыю. Пунктам прызначэння ўказалі Варонеж.

Выбухоўка

Паводле заявы Службы дзяржаўнай бяспекі (СДБ) Грузіі, прадухілены транзіт выбуховага рэчыва C-4 з Украіны ў Расію, паведамляе «Эхо Кавказа».

У СДБ сцвярджаюць, што выбухоўка агульнай вагой 14 кг паступіла ў краіну пад выглядам акумулятараў электрамабіляў. Груз быў адпраўлены з Адэсы праз Румынію, Балгарыю і Турцыю і перасёк турэцка-грузінскую мяжу праз КПП «Сарпі» 19 студзеня, заявіў кіраўнік Контртэрарыстычнага цэнтра СГБ Бача Мгеладзэ.

Пунктам прызначэння грузу быў указаны Варонеж, тры выбуховыя прылады былі канфіскаваныя на расійска-грузінскай мяжы, аднак яшчэ тры прылады «пакінулі ў Тбілісі на канкрэтным адрасе».

У СДБ не выключаюць, што арганізатары планавалі зладзіць тэракты і на тэрыторыі Грузіі.

СДБ сцвярджае, што «арганізатарам працэсу» з'яўляўся ўраджэнец Батумі, грамадзянін Украіны Андрэй Шарашыдзэ, які ў 2020 годзе балатаваўся ў раду Адэскай вобласці ад партыі «Слуга народа». Да працэсу былі падключаныя сем грамадзян Грузіі, трое грамадзян Украіны і двое грамадзян Арменіі, аднак толькі Шарашыдзэ ведаў аб выбуховых прыладах і капсулах-дэтанатарах, устаноўленых у акумулятарах аўтамабіля, мяркуюць у СДБ.

«Што тычыцца трох выбуховых прылад, пакінутых у Тбілісі, — ці прызначаліся яны для вывазу ў Расію ці павінны былі застацца ў Грузіі для прывядзення ў дзеянне, гэта вызначыць расследаванне», — заявіў Мгеладзэ.

Аднак у СДБ мяркуюць, што, «улічваючы выкарыстанне тэрыторыі Грузіі і шырокае ўцягванне ў гэты працэс грамадзян Грузіі», Тбілісі планавалі абвінаваціць «як у планаванні, так і ў рэалізацыі тэрактаў, ажыццяўленне якіх планавалася ў Грузіі ці за мяжой».

У спецслужбе кажуць, што справа заведзеная па артыкуле 236 КК Грузіі (супрацьпраўныя набыццё, захоўванне, нашэнне, выраб, перавозка, перасылка або збыт агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў або выбуховых прылад),

аднак можа быць працягнута і па артыкуле аб падрыхтоўцы тэракту, якая прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў.

Чытайце таксама:

Суд у Кіеве па справе забойства Паўла Шарамета прыпынілі, бо фігуранты ваююць

«Мяне фактычна паслалі з бомбай на смерць». Трэпава, што ўзарвала ваенкара ў Пецярбургу, выступіла з апошнім словам

Затрыманы за дыверсію ў расійскім тунэлі беларус — шматдзетны бацька, які не змаўчаў у 2020-м

Каментары3

  • Mafkees
    05.02.2024
    У СДБ не выключаюць, што арганізатары планавалі зладзіць тэракты і на тэрыторыі Грузіі.

    Да кому вы нужны,чепушилы,у людей есть дела по важнее.
  • вядро з пацукамі, разанскі сахарок
    05.02.2024
    Mafkees , там зараз кіруе пракрамлёўская партыя, таму і метадычні ў іх нават аднолькавыя.
  • Klum6a
    05.02.2024
    украінцы хацелі зрабіць дыверсіі на расейскім заводзе, а грузіны дурні затрымалі груз. Нашто яны маскву ў дупу цалуюць калі тая ў выпадку паразы Украіны на іх можа напасці, робячы зброю на тых самых заводах?)

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення3

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Мінздароўя распавяло, колькі каштуе выезд хуткай дапамогі і дзень пацыента ў бальніцы2

Ён быў першым беларусам на «Еўрабачанні» і зоркай, якую ведала ўся краіна — Міхаіл Фінберг14

Ці сапраўды варта класціся спаць раней?2

«Расія ніколі нас не падманвала, у адрозненне ад Украіны». Славацкі прэм'ер пагардліва выказаўся пра Зяленскага і ўкраінцаў12

Вайсковы білет, знойдзены ў палоннага паўночнакарэйца, выпісаны на рэальнага тувінца2

Беларусы выказалі найбольшую ахвоту наведваць тысячагадовы іспанскі замак3

«Мексіканскі заліў выказаў намер перайменаваць Дональда Трампа». Найлепшыя твіты тыдня8

Самалёт расійскай авіякампаніі зламаўся падчас рэйса. Ён такі ўжо чацвёрты з пачатку года1

«Шахед» пад Гомелем мог быць збіты расійскай СПА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення3

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення

Галоўнае
Усе навіны →