Кіно88

«Давай яго дачакаемся». Беларусы знялі сатыру на жонак мабілізаваных

Праект «ЧынЧынЧэнэл» выпусціў сатырычнае шоу пра жонак мабілізаваных «Давай его дождёмся». У першай серыі актрысы Алена Зуй-Вайцяхоўская і Нэла Агрэніч расказваюць, як «заставацца вернай сяброўкай і ідэальнай жонкай, калі вашага мужа паклікалі на святую спецаперацыю».

Галоўныя гераіні праекта — вядучая Ангеліна Звездапад (Алена Зуй-Вайцяхоўская) і «ідэальная жанчына» (Нэла Агрэніч), якая паказвае ў відэаінструкцыі, як жа мусіць сябе паводзіць выдатная жонка мабілізаванага. Да прыкладу, яна збірае неабходныя рэчы для мужа, які атрымаў позву, — не толькі тушонку ды пляшку, але і чорны пакет у чалавечы рост.

Каб падтрымаць у мужчыне баявы дух, ідэальная жонка перад адыходам яго на фронт чытае яму Чапаева. А ў дзень ад’езда начышчае яму берцы сваімі слязьмі і змагаецца з благімі пачуццямі праз думкі пра нешта новае — напрыклад, пральную машыну.

Каментатары ацэньваюць ролік па-рознаму. Большасці ён падабаецца — адзначаюць, што інструкцыю можна хоць цяпер паказваць на БТ, бо яна і так мала адрозніваецца ад прадзяржаўнага кантэнту. А ёсць і тыя, каго відавочна зачапіў гумар ад «ЧынЧынЧэнэла» — адзін з каментароў, да прыкладу, гучыць так: «Якое паскудства… Нічога святога».

@feelmach Беларусы знялі сатыру на жонак мабілізаваных #беларускіцікток #беларускітыкток #беларускіярэкамендацыі #нашаніва #беларускаямова #мова #пабеларуску #беларусь #новостибеларуси #чинчинченэл ♬ Я РУССКИЙ - SHAMAN

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • Адольфавіч
    04.02.2024
    Дзе гумар? Ва Украіне такое называюць "байрактаршчына".
  • Зуй Вайциховски
    04.02.2024
    Интересно, как бы весело было актрисам, если бы их мужей слрвили на улице и закинули на войну- неважно по чьей стороне. Видно, что мозгов мало, ценностей нет, за 1000 pln brutto снимутся в любом шлаке.
  • Р.К.
    04.02.2024
    Тое што трэба! Якасць кантэнту расце! Сапраўдная антываенная)

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін6

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

33 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі6

Іранскія хакеры пераслалі крадзеную інфармацыю са штаба Трампа ў штаб Байдэна — ФБР3

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША1

Стала вядома, як будзе выглядаць былы аўтавакзал «Усходні» ў Мінску. Там будзе і лабараторыя дронаў ФОТЫ8

Выбух гіганцкага склада боепрыпасаў у Цвярской вобласці: што вядома на гэты момант6

У Арменіі заявілі пра прадухіленне дзяржаўнага перавароту. Сляды вядуць у Расію3

Міністр спорту Кавальчук забараніў гуляць у футбол экс-абаронцу зборнай Беларусі2

«Рэжымы заўсёды падаюцца найбольш стабільнымі перад сваім падзеннем». Радаслаў Сікорскі падбадзёрыў беларусаў7

Падчас нападу на офіс Wildberries у Маскве загінулі два ахоўнікі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін6

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →