Здарэнні1212

У Ленінградскай вобласці 25-гадовая настаўніца закруціла раман з 11-гадовым школьнікам. Яе арыштавалі

Настаўніца з Ленінградскай вобласці сцвярджае, што паміж імі насамрэч нічога не было. А першыя паказанні яна дала пад ціскам следчага, піша Baza.

Фота: Baza

Па словах родных настаўніцы, у 11-гадовага хлопчыка пачалося актыўнае палавое выспяванне і ён пачаў праяўляць знакі ўвагі да 25-гадовай Ганны яшчэ летась.

Школьнік адпраўляў ёй паведамленні з прызнаннямі ў каханні і рознымі непрыстойнымі прапановамі. Родныя Ганны сцвярджаюць, што дзяўчына спачатку спакойна адказвала на ўсе яго паведамленні, каб не траўмаваць псіхіку дзіцяці.

Паведамляецца, што адносіны бурна сталі развівацца з кастрычніка. На перапынках яны зачыняліся ў кабінеце і прызнаваліся адзін аднаму ў каханні.

Мама даведалася пра адносіны сына і настаўніцы, убачыўшы яго перапіску ў «Ватсапе»: хлопчык размаўляў з дзяўчынай на шчырыя тэмы і рэдка ўспамінаў пра хатняе заданне. Пазней ён прызнаўся маці, што закахаўся ў сваю новую класную кіраўніцу амаль адразу, у верасні, калі яна толькі прыйшла на працу. Хлопец аказваў настаўніцы знакі ўвагі, рабіў кампліменты, і да канца кастрычніка настаўніца пачала адказваць яму тым жа. Казала прыемныя рэчы, а затым пачала гладзіць па галаве.

Потым адносіны развіваліся імкліва. Ужо з лістапада выкладчыца і чацвёртакласнік зачыняліся ў кабінеце на перапынку, цалаваліся і «здзяйснялі распусныя дзеянні, не здымаючы адзенне». Як распавёў хлопчык (і пацвердзіла настаўніца), у іх было не менш за 10-15 сустрэч у класным кабінеце.

Размаўлялі яны не толькі асабіста, але і ў месенджары: прызнаваліся ў каханні, адпраўлялі адзін аднаму нюдсы. Так працягвалася да 31 студзеня, пакуль маці хлопчыка не ўбачыла перапіску. Жанчына адразу ж звярнулася да дырэктара школы і ў паліцыю.

Настаўніцу затрымалі проста падчас урокаў.

Родныя дзяўчыны сцвярджаюць, што падчас допыту следчая пераканала Ганну напісаць тлумачальную і ўказаць, што настаўніца проста закахалася ў хлопчыка. Следчая, па словах сваякоў Ганны, паабяцала, што ў такім выпадку настаўніцы выпішуць адміністратыўку і праз некалькі дзён адпусцяць. Пасля гэтага следчая нібыта сама напісала тэкст ад рукі і дала Ганне на подпіс. Пры гэтым адваката на гэтым апытанні ў Ганны не было.

Калі неабходнае тлумачэнне было атрымана, следчая падманула настаўніцу і завяла крымінальную справу, пасля чаго пайшла ў суд з хадайніцтвам аб арышце дзяўчыны.

Аднак суд адмовіўся арыштоўваць Ганну і адправіў яе пад хатні арышт.

Каментары12

  • ы
    03.02.2024
    рузкі мір, скрэпы, гойда
  • маскалеў не шкада
    03.02.2024
    Цікава, ці адправяць дзяўчыну цяпер кахаць дарослых орчанят на вайну?
  • Эдик
    03.02.2024
    "Аднак суд адмовіўся арыштоўваць Ганну і адправіў яе пад хатні арышт." Вот интересно а сколько было б вони если б было наоборот - 11 годовая ученица и 25 гадовы наставник. И отправили бы его под домашний арест?

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы13

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Камароўскі рынак ператварыўся ў сапраўднае мора ВІДЭА6

Сілавікі ў Брэсце затрымалі дырэктара кампаніі за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года

У Мінску з-за патопу закрылі станцыю метро «Парк Чалюскінцаў» ВІДЭА

«У Беларусі маю музыку рэкламавала КДБ, а ў Польшчы — паліцыя». Банцар пракаментаваў сваё затрыманне ў Варшаве8

Літва развярнула на мяжы больш за 20 машын з Беларусі — у тым ліку з грамадзянкай Літвы за рулём4

Амерыканец у 14 гадоў стаў самым маладым футбалістам у гісторыі Амерыканскай футбольнай лігі

«Рыхтуюцца да вайны, а генератары не ў стане купіць». Што расказваюць пра сітуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары3

Зямля ўвайшла ў метэорны паток Персеідаў. Дзе і калі пабачыць гэту незямную прыгажосць?

Прэс-сакратар польскага МЗС пра адносіны з Беларуссю: Чакаем першага рэальнага кроку з беларускага боку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы13

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →