ГУБАЗіК затрымліваў тыктокерку, якая ў 2022-м паўдзельнічала ў антываенным мітынгу ў Маскве
«Праваахоўная сістэма саюзнай дзяржавы працуе без асечак», — прамаўляецца ў відэа, якое Ксенію Марук змусілі апублікаваць губазікаўцы.
Сёння ў тыкток-акаўнце 31-гадовай блогеркі Ксеніі Марук з'явілася відэа, на роліку яна знаходзіцца ў кабінеце ГУБАЗіК.
Дзяўчына распавядае, што некалі паўдзельнічала ў антываеннай акцыі ў Маскве і была затрыманая мясцовымі сілавікамі. Пасля таго, як яна вярнулася ў Беларусь, яе затрымалі губазікаўцы, каб «разабрацца, што адбылося». Імаверна, тая антываенная акцыя адбылася яшчэ ў 2022-м — за апошнія гады ў акаўнце Ксеніі няма аніякіх згадак акцыяў або затрыманні, хоць яна вядзе сацсеткі рэгулярна.
«Праваахоўная сістэма саюзнай дзяржавы працуе без асечак», — такі подпіс у відэа, які змясціла дзяўчына з кабінета ГУБАЗіК.
Ксенію ўжо затрымлівалі ў лютым 2023-га за ролікі, прысвечаныя ПВК «Родан». Тады яе таксама змусілі запісаць відэа і адпусцілі.
У тыктоку Марук больш за 500 тысячаў падпісантаў, у інстаграме — некалькі тысячаў.
Нагадаем, Расія — гэта небяспечная краіна для беларускіх актывістаў. Беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах або пакідалі «пратэсныя» каментары, рэгулярна там затрымліваюць і дэпартуюць у Беларусь.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/335421