Надвор'е77

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна. Гэтыя прыкметы заўсёды спраўджваліся

Усё таму, што сёння Дзень сурка, або каталіцкія Грамніцы.

Культавы сурок з Панксантоні ў Пенсільваніі ў мінулым годзе. Фота: Barry Reeger / AP

У мас-культуры сёння — Дзень сурка, які стаў вядомы аднайменнаму фільму з Білам Мюрэем і сурком Філам у галоўных ролях. Традыцыі даставання сурка ў штаце Пенсільванія ўжо амаль 135 гадоў.

Лічыцца, што вясна будзе ранняй, калі сурок Філ вылезе з нары і не спалохаецца свайго ценю (будзе пахмурна), інакш вясны прыйдзецца чакаць яшчэ шэсць тыдняў.

Але ў нас зусім іншае надвор'е і кліматычныя ўмовы. Як быць? У каталікоў (і праваслаўных, якія жывуць па новаюліянскім календары) сёння — Грамніцы і свае прыкметы. Ва Украіне варожаць па сурках Вікенцію і Цімко.

У заапарку «12 месяцаў» Кіеўскай вобласці Вікенцій прачнуўся рана. Каля двух тыдняў таму ён выйшаў са сваёй хаткі і пачаў гуляць па вальеры. Значыць, вясна ва Усходняй Еўропе будзе ранняй?

Як адзначаюць супрацоўнікі заапарка, жывёла можа прачнуцца раней, калі сярэднесутачная тэмпература перавышае нуль градусаў і ідзе на павышэнне. Аднак цалкам імаверна, што сурок можа вярнуцца ў спячку, калі пахаладае.

Таксама некалькі гадоў сачылі за сурком Цімко на Харкаўшчыне. Два гады таму гэта частка Харкаўшчыны трапіла пад акупацыю, потым тэрыторыю вызвалілі. Як сёння будзе сябе весці Цімко?

У Літве ў Жагарскім рэгіянальным парку жыве барсук. 25 студзеня ў Літве адзначалася сярэдзіна зімы. У гэты дзень барсук выйшаў з нары і пачаў гуляць па ваколіцах, значыць, вясна ў нашым рэгіёне будзе ранняй. Гэта нават знялі на відэа.

У Беларусі на сённяшні дзень былі свае прыкметы. «Як на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я [6 траўня па новым стылі] вол наесца травіцы» (калі сёння адліга, то і вясна будзе ранняй),

«Як на Грамніцы адліга, з ураджаю будзе хвіга» (калі сёння адліга, то вясна ранняя, а яна не спрыяе добраму ўраджаю, бо рана высыхае зямля).

Што сёння з надвор'ем?

Чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі невялікія ападкі (снег, мокры снег, дождж). Максімальная тэмпература паветра 0..+ 5°С. У Мінску раніцай 0..+1°С, днём + 1..+3°C, вечарам 0..+1°С.

Адліга! Значыць вясна будзе ранняй.

Каментары7

  • Ёсік
    02.02.2024
    Цішэй, у Беларусі забаронены гэтыя варожыя дзень сурка, Сьвятога Валянціна, Хэлоўін. Тутака 1 траўня, асабіста стаіць 9 траўня (усё, мля, не могуць супакоіцца, няма ўжо тых ветэранаў), 7 лістапада. Хутка апранемся ў аднолькавыя нагавіцы ды спадніцы, зьверху пінжакі, на штрыфель якіх прышпілім выяву 40-ка гадовага дырэктара саўгаса, як па ТБ паказваюць, і пойдзем у сьветлую будучыню. Грамадзяне, ну хто-небудзь у 1994 годзе, нават, у 1996, мог сабе такое ўявіць, што ўвесь час будзем на месцы таўчыся, за заробкам у 500 даляраў як той асёл з морквай перад лычом будзем бегчы, страцім усё - гісторыю, культуру, мову, спадчыну, не будзем людзьмі звацца? Казала мая бабуля: Унучак, калі басы байструк да ўлады дарваўся - усё страцім і згубім, папомні мае словы. Памятую, бабуля, добра памятаю, але ў мяне на сэрцы лёгка, я за гэтага ахлэпка ніколі свой голас не аддаваў, бо ведаў, што гарлапан зь сябе нічога не ўяўляе, нуль. Але ж цёмны беларус вырашыў, што лепш і надалей быць цёмным, а потым за чарку са шкваркай адмовіўся ад Беларусі, у саўке больш да спадобы жывецца.
  • зіма
    02.02.2024
    хто там у вас так радуецца вясне?
  • Дзяцел
    02.02.2024
    Вераб'і радуюцца, вароны вельмі радуюцца, чакаюць радню з выраю, з навінамі ды падарункамі. Таму, зіма, зьбірай сваё мандрымоцьце й валі да белых мядзьведзяў...

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі1

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Без імёнаў і надмагілляў. Жыхары латвійскага памежжа паказваюць, як хаваюць мігрантаў, якія спрабавалі трапіць з Беларусі6

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

«Беларусы хочуць сучаснага бацю». Астапеня пра кандыдата ў прэзідэнты, які задаволіць большасць19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі1

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →