Прапагандысты назвалі імя яшчэ аднаго беларуса, які ваюе супраць украінцаў
«Мінская праўда» надрукавала матэрыял пра аператара дронаў, які ваюе на Данбасе. Яго завуць Аляксей Яршоў, пазыўны «Беларус», ён начальнік службы БПЛА 110-й гвардзейскай мотастралковай брыгады 1-га Данецкага армейскага корпуса.
На вайне Яршоў з 2016 года. Родам ён з Беларусі. Служыў у войску, у 228-м палку радыёэлектроннай барацьбы ў Полацку.
Яршоў кажа, што мэтанакіравана прыехаў на вайну «дапамагаць біць ворагаў». Спачатку стаў кулямётчыкам у разведцы, а потым у тым жа падраздзяленні аператарам БПЛА.
«Калі ў сацыяльных сетках публікуюць відэаролікі «Ударныя дроны 110-й брыгады 1-га Данецкага вайсковага корпуса выпальваюць пазіцыі УСУ», то ведайце, што гэта праца «Беларуса» і ягоных «дранаводаў», — піша выданне.
Каментары