Свет11

На Алімпіяду ў Парыжы можа патрапіць лёгкаатлетка з Беларусі. Але неабходны дазвол Дуды

Беларуская скакуха ў вышыню Марыя Жодзік мае ўсе шанцы адправіцца на летнюю Алімпіяду ў Парыжы ў складзе зборнай Польшчы. Што для гэтага патрэбна, спартоўка расказала парталу Onet.

Марыя Жодзік. Фота: інстаграм спартоўкі

Па словах 27-гадовай беларускай лёгкаатлеткі Марыі Жодзік, якая з 2022 года знаходзіцца ў Польшчы, яна зможа ўдзельнічаць у летняй Алімпіядзе-2024 у Парыжы, калі будзе адабраная ў польскую алімпійскую зборную перад пачаткам спаборніцтваў.

Але для гэтага неабходна выканаць некалькі ўмоў — хутчэй атрымаць польскае грамадзянства і скараціць спартыўны льготны перыяд, каб паспець здаць алімпійскі мінімум.

«Я падала заяву на атрыманне польскага пашпарта на імя прэзідэнта Польшчы яшчэ ў кастрычніку 2023 года і спадзяюся, што яна будзе задаволеная. У сувязі з магчымай зменай грамадзянства, мой спартыўны льготны перыяд скончыцца толькі 21 чэрвеня, і я павінна (у складзе польскай алімпійскай зборнай — «НН») дасягнуць неабходнага алімпійскага мінімуму ў 1,97 метраў скачку да 30 чэрвеня», — распавяла Марыя Жодзік парталу Onet.

Улічваючы, што для дасягнення алімпійскага мінімуму можа застацца ўсяго толькі тыдзень, а Алімпіяда пачнецца 26 чэрвеня, дзяўчына рызыкуе проста не паспець патрапіць на спаборніцтвы.

Пры гэтым трэнер спартоўкі Роберт Назаркевіч настроены аптымістычна.

«Можна чакаць, што прэзідэнт Дуда задаволіць заяўку Марыі, тым больш, што яе кандыдатуру актыўна прасоўвае Польская асацыяцыя лёгкай атлетыкі. Таксама магчыма скараціць пераходны перыяд праз спецыяльнае рашэнне Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (World Athletics). Калі Дуда і World Athletics паспяшаюцца, то Марыя будзе ўдзельнічаць у Алімпіядзе», — адзначыў Назаркевіч.

Роберт Назаркевіч і Марыя Жодзік. Фота: Onet.pl

Як піша Onet, Марыя Жодзік летась была прызнана найлепшай лёгкаатлеткай на чэмпіянаце краіны ў Познані, скокнуўшы ў вышыню на 1,94 метра. А ў 2021 годзе заняла другое месца на чэмпіянаце Беларусі па скачках у вышыню з вынікам 1,96 метра, аднак не была дапушчаная на Алімпіяду ў Токіа з-за недастатковай колькасці здадзеных допінг-тэстаў.

Цяпер дзяўчына жыве ў Беластоку. Перад знаёмствам з Робертам Назаркевічам яна працавала ў Макдональдсе.

За свой час знаходжання ў Польшчы Марыя двойчы наведвала сваю сям'ю ў Баранавічах, дзе апроч маці і бацькі жывуць яе малодшыя брат і сястра. Бабуля і дзядуля спартоўкі мелі польскае паходжанне.

Па прызнанні дзяўчыны, яна хоча мець такія ж перспектывы ў польскім спорце, як і Крысціна Ціманоўская.

Каментары1

  • Вядзьмар
    27.01.2024
    Малайчына! Посьпехаў табе!

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна7

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў лістападзе прадалі ў «Доме Чыжа»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →