Стала вядома, хто тая загадкавая брунетка ў чырвонай сукенцы, якая суправаджала Абельскую ў Зімбабвэ
На фота з візіту беларускай дэлегацыі медыкаў у Зімбабве звяртае на сябе ўвагу брунетка ў чырвонай сукенцы. Пра яе даведаўся Альянс расследавальнікаў Беларусі.
На фотаздымку з візіту беларускай дэлегацыі у Зімбабвэ на чале з Ірынай Абельскай — галоўнай доктаркай Рэспубліканскага клінічнага медычнага цэнтру (лечкамісіі) і перадусім маці Колі Лукашэнкі — часта ў кадр трапляла дзяўчына ў чырвонай сукенцы.
Як высветлілі супрацоўнікі Альянсу расследавальнікаў Беларусі, гэта Дзіна Эль-Дзіэфі Фейсал. Яна працуе пластычным хірургам, флеболагам у прыватных медычных цэнтрах «Нардзін» і «Шайн Эст» у Мінску.
Патрапіць у склад беларускай дэлегацыі дзяўчыне дапамаглі асабістыя сувязі. Расследавальнікі сцвярджаюць, што Дзіна сустракаецца з Дзмітрыем Абельскім, старэйшым сынам Ірыны Абельскай. Ён працуе разам з мамай у лечкамісіі.
Дзмітрый Абельскі вядомы яшчэ і тым, што ў кастрычніку 2020 года тэлефанаваў у міліцыю, каб паскардзіцца на тое, што у ЖК «Каскад» нацягваюць бел-чырвона-белыя сцягі.
Расследавальнікі пішуць, што Дзмітрыя з Дзінай вельмі часта можна пабачыць на гламурных тусоўках. А ў 2019 годзе журналісты сфатаграфавалі іх разам з Колем Лукашэнкам на матчы па пляжнаму футболу.
Такім чынам, Ірына Абельская наведала Зімбабвэ, дзе яе называлі «першай лэдзі Беларусі», разам з сваёй магчымай будучай нявесткай.
Чытайце яшчэ:
Ірына Абельская прывезла ў Зімбабвэ падарункі «ад Лукашэнкі»
Каментары