Культура33

Сёння споўнілася б 70 гадоў Уладзіміру Жбанаву, чые скульптуры ўпрыгожваюць Мінск і Беларусь

Яго «жывыя» скульптуры спарадзілі і розныя легенды. Да іх дакранаюцца на шчасце, каля іх прызначаюць спатканні. На іх фоне любяць фатаграфавацца.

Скульптурная кампазіцыя ў Маладзечне

Пасля заканчэння Мінскай мастацкай вучэльні Уладзімір Жбанаў паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне скульптуры мастацкага факультэта, які скончыў у 1979 годзе.

Пасля заканчэння інстытута Уладзімір Іванавіч служыў у Афганістане (1979-1980). Па вяртанні з войска ён працягнуў навучанне ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР, дзе правучыўся тры гады.

З 1985 па 1999 год Уладзімір Іванавіч працаваў выкладчыкам у Мінскай мастацкай вучэльні імя Глебава. З 1993 года ён з’яўляўся членам Беларускага саюза мастакоў.

Пачынаючы з 1997 года ён займаўся толькі паркавай і вулічнай скульптурай, піша «Звязда».

Першай з’явілася «Дзяўчына на лаўцы» («Мінчанка») у Міхайлаўскім скверы, затым — «Хлопец, які прыкурвае».

Пасля трагедыі ў падземным пераходзе на станцыі метро «Няміга», калі ў цісканіне, якая ўзнікла праз дождж, загінулі 53 чалавекі, большасць з якіх былі маладыя дзяўчаты, Жбанаў стварыў «Дзяўчынку з парасонам». Для гэтай скульптуры Жбанаву пазіравала яго дзесяцігадовая дачка Маша. Адкрыццё кампазіцыі адбылося ў 2000 годзе ў Дзень абароны дзяцей.

Сярод іншых работ Уладзіміра Жбанава можна адзначыць «Фатографа», «Даму з сабачкам», «Каня», «Гусей у фантане», «Лазеншчыка» і «Астролага».

Работы скульптара ўстаноўлены не толькі ў Мінску, але і ў Бабруйску, Магілёве, Віцебску, пад Гомелем, у Светлагорску, у Падмаскоўі (Расія), у Табольску (Расія), Паўлаградзе (Украіна).

Дзіўна, але пры жыцці Жбанава не было арганізавана ніводнай яго персанальнай выставы. Майстар адкладваў гэтую падзею да свайго 60-годдзя. Але не паспеў.

Уладзімір Жбанаў памёр 16 студзеня 2012 года ад вострага панкрэатыту ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках. У яго засталася жонка, а таксама сын і дзве дачкі, якія таксама прысвяцілі сябе мастацтву.

Уладзімір Жбанаў аднойчы прызнаўся: «Цяпер нават не ўяўляю, чым бы я мог займацца ў жыцці, калі б не захапленне скульптурай з самага ранняга дзяцінства. Апантанасць ствараць маленькіх чалавечкаў ніколі не пакідала мяне самотным. У гэтым свеце казак я адчуваў сябе самым шчаслівым з дзяцей».

Каментары3

  • Жвір
    26.01.2024
    Фантан, што на фотцы, пэўна ня ў Менску(?), ніколі ня бачыў. А можа проста не патрафіла, не пазнаю мясцовасьці. Дзякуй рэдакцыі, занатую ў памяці. На такіх асобах людзкі сьвет і трымаецца. Дарэчы, у сьвеце казак дарослыя таксама адчуваюць сябе самымі шчаслівымі з... дзяцей, як ні дзіва. І хай так і застаецца.
  • Упрыгожваюць ці апаганьваюць?
    26.01.2024
    Вы мабыць жартуеце? Яны “ўпрыгожваюць” Менск нібы помнік Пушкіну. Толькі яшчэ і бязгустоўныя да крынжу.
  • дочка Максима Дизайнера
    26.01.2024
    упрыгожваюць?

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель6

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі16

Башар Асад вярнуўся ў Дамаск і рыхтуецца даць адпор паўстанцам16

Пратэсты ў Грузіі радыкалізуюцца: на вадамёты адказваюць феерверкамі і кактэйлямі Молатава23

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

Сяргей Бульба вінаваціць у арэндных праблемах сваёй арганізацыі мінулае кіраўніцтва. Тое ўсё адмаўляе19

У Лідскім раёне загарэўся цягнік2

«Могуць пайсці і знайсці іншага лоха!» Трамп перасцярог БРІКС ад спробаў увесці ўласную валюту14

Коля Лукашэнка расказаў, ці сядзіць ён у сацсетках17

«Лукашэнка ў Ісламабадзе». Найлепшыя твіты тыдня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель6

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель

Галоўнае
Усе навіны →