Грамадства55

«Хаджаеў забраў трубку ў Жарко і сказаў, што рабіць з Някляевым». Як увайшоў у гісторыю бацька міністра здароўя

Прадстаўляючы новага міністра здароўя Аляксандра Хаджаева, Аляксандр Лукашэнка назваў яго пазакланавым чалавекам: «Хоць у Міністэрстве здароўя ў нас там і сямейныя дынастыі так званыя, і кланы, і іншае. Чаго толькі не хапае… Гэтага быць не павінна». Словы Лукашэнкі максімальна абсурдныя, таму што новы міністр якраз відавочны прадстаўнік сямейнай дынастыі ці нават клана. Яго бацька, Валерый Хаджаеў, раней быў першым намеснікам міністра здароўя. Што вядома пра дзейнасць Хаджаева-старэйшага?

Перадусім звяртае на сябе ўвагу яго паходжанне — маці была беларускай, а бацька чачэнцам. Валерый Хаджаеў працаваў галоўным доктарам Лепельскай раённай бальніцы.

«Ён быў вельмі жорсткім, бескампрамісным, такі валявы шаленец. Вельмі своеасаблівы ў камунікацыі. У медыкаў ёсць розныя тыпы, але псіхіятр — гэта заўсёды асаблівая каста. Як кажуць, ад чаго доктар лечыць, на тое і хварэе, — расказвае «Нашай Ніве» медык, які працаваў у той час у раёне. — Хаджаеў неяк зарубіўся з мясцовым АБЭЗам. У той жа час ён ужо здаваўся дастаткова цікавым людзям, якія прымалі кадравыя рашэнні, і яго ўзялі на павышэнне ў Віцебск, таму ён выйшаў без стратаў з вайны з АБЭЗам.

Па стане на 2010 год Хаджаеў-старэйшы ўжо перабраўся ў Мінск на пасаду намесніка міністра здароўя. Тады, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, і здарыўся кульмінацыйны момант яго біяграфіі.

«[Тагачаснага міністра] Васіля Жарко цікавілі толькі грошы, а сам ён быў ні рыба ні мяса. І вось плошча-2010, у Бальніцу хуткай дапамогі прывозяць ушчэнт збітага кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Тэлефануюць у міністэрства: што рабіць?

Жарко проста не можа прыняць рашэнне, а Хаджаеў забраў трубку і сказаў, што рабіць. Медыцына павяла сябе так, як патрэбна ўладзе — замкнулі яго пабітага ў палаце, нагаварылі абы чаго.

Чакалася, што гэты ўчынак заўважаць і нарэшце паставяць яго міністрам. Ён ужо загаварыў іншым голасам з людзьмі», — расказвае медык Бальніцы хуткай дапамогі, які ў той час займаў адміністратыўную пасаду.

Збіты Уладзімір Някляеў. Паплечнікі давезлі яго да бальніцы. А там некалькі невядомых чалавек абгарнулі палітыка коўдрай і па падлозе вывалаклі з палаты ў невядомым кірунку.

Але планы Валерыя Хаджаева так і не рэалізаваліся. Так супала, што ў яго выявілі анкалагічнае захворванне. Рак перашкодзіў — Жарко пакінулі пры пасадзе, Хаджаеў псіхануў і з’ехаў у Расію.

@nashanivanews Зяць былога віцэ-прэм'ера Жарко валодае крыптабіржай у Беларусі #беларускаямова #пабеларуску #беларусьновости #белорусы #беларускітыкток ♬ Paris - Else

Там папрацаваў галоўным доктарам у бальніцы, атрымаў дзяржаўныя ўзнагароды Расіі і ўрэшце заняўся фармакалогіяй. Цяпер Хаджаеў лічыцца дырэктарам «Пскоў Фарма» і валодае 30% прадпрыемства. У 2022 годзе кампанія паказала $40 тысяч чыстых стратаў.

Каментары5

  • дочка Максима Дизайнера
    25.01.2024
    а з якога перапуду някляеу рашыу ісці у прэзідэнты?

    калі ў нас мусіла быць быццам бы парламентская рэспубліка. га?
  • дочка Максима Дизайнера
    26.01.2024
    я канеш люблю поэтов...
    вернее... любила...
    по молодости
    так сказать
  • дочка Максима Дизайнера
    26.01.2024
    а з якога перапуду някляеу рашыу ісці у прэзідэнты?

    роўна, як і пазьняк

    нейкая непасьледавацельнасць, таварышы

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава14

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная: Мая сям'я патраціла за два гады $10 тысяч на адвакатаў і перадачы для мяне1

«Калі б мне плацілі — сядзела б і чытала людзям кнігі, нават за малыя грошы». Інтэрв’ю з актрысай Зояй Белахвосцік2

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?1

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку7

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава14

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →