Спорт

Стала вядома, калі Мбапэ нарэшце можа вызначыцца са сваім будучым клубам

Мыльная опера вакол сыходу зорнага француза з ПСЖ цягнецца ўжо некалькі месяцаў і шмат каму надакучыла.

Кіліян Мбапэ. Фота: Christian Liewig — Corbis/Getty Image

Іспанскі журналіст Франсуа Галарда ў сацсетцы Х (раней Twitter) падзяліўся новымі падрабязнасцямі наконт будучага форварда «Пары Сен-Жэрмен» і зборнай Францыі Кіліяна Мбапэ, піша Championat.com.

Журналіст заявіў, што Мбапэ не заключаў ніякіх пагадненняў з мадрыдскім «Рэалам»: ці то пісьмовых дакументаў, ці то вуснай дамоўленасці. Больш за тое, таленавіты форвард не кантактаваў з прадстаўнікамі «каралеўскага клуба» ўжо больш за 15 дзён.

Галарда таксама дадаў, што ў асабістай размове Кіліян Мбапэ даў зразумець, што мае намер вызначыцца са сваім будучым клубам у сакавіку 2024 года, то-бок прыкладна праз паўтара месяца.

Некалькі крыніц нядаўна паведамілі пра тое, што Мбапэ ўзгадніў свой кантракт з «Рэалам», а каралеўскі клуб, у сваю чаргу, гатовы замацаваць за знакамітым французам 10-ы нумар, пад якім цяпер выступае легенда клуба Лука Модрыч. Харват у сваю чаргу з'едзе або ў Саудаўскую Аравію, або ў «Інтэр Маямі» да Бэкхэма і Месі.

Каментары

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»2

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Усе навіны →
Усе навіны

Прымаць тэстастэрон так кайфова. Але мужчыны пасля горка расплачваюцца2

У Брэсце пачалі прадаваць кватэры ў прэміяльным жылым комплексе. Якая цана?

«Ноч з Чалым» — усё16

Уласнік аўто, якое правалілася пад зямлю ў Бабруйску, расказаў, ці выплацілі яму кампенсацыю за гэта3

«Я, калі прачынаюся а 6-й раніцы і ўжо не магу заснуць». Найлепшыя твіты тыдня2

Аер — лекі, ежа для беднякоў і экспартны ласунак3

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»2

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Галоўнае
Усе навіны →