Літаратура

У Мінску адкрыюць выставу да 100-годдзя Васіля Быкава

У Мінску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 25 студзеня адкрыецца выстава, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава. Адметнасць часовай экспазіцыі «Жыццё праз абрысы і лініі» ў тым, што яна мае не толькі дакументальна-літаратурны складнік, але таксама пакажа Васіля Быкава як мастака, піша Bellit.info.

У 1939 годзе, пасля сканчэння 8 класаў Кубліцкай сярэдняй школы, будучы пісьменнік паступіў у Віцебскую мастацкую вучэльню. Аднак увосень 1940 года, у сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сям’і і адменай дзяржаўных стыпендый, вымушаны быў пакінуць навучанне.

Пасля вайны і дэмабілізацыі ў 1947-м Быкаў прыехаў у Мінск, дзе зноў планаваў паступіць у мастацкую вучэльню. Але ў выніку трапіў у Гродна, дзе некаторы час працаваў у мастацкіх майстэрнях, расказваюць арганізатары выставы.

У кнізе ўспамінаў «Доўгая дарога дадому» Васіль Быкаў пісаў: «Выяўленчае мастацтва ўвайшло ў маю душу з малюнкаў, кніжных ілюстрацый. Асабліва захаплялі гравюры ў старых кнігах Жуля Верна ды іншых».

На выставе будзе прадстаўлена больш за 70 графічных і жывапісных работ Васіля Быкава. Краявіды, хаткі, падворкі з часоў дзяцінства, успаміны аб вайне, выпадкі з жыцця, самаіранічныя замалёўкі, засваенне аўтамабільнай справы, будаўніцтва дачы ў Ждановічах — вось тое, што замалёўваў пісьменнік.

Адкрыццё 25 студзеня ў 17:00

Працягнецца да 5 траўня

Адрас: г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13

У верасні-кастрычніку аналагічная выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» праходзіла ў Віцебску — горадзе, які цесна звязаны з імем пісьменніка.

Каментары

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»4

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму21

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе5

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія7

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА12

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»4

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Галоўнае
Усе навіны →