Кіно44

Стваральнікі «Працэсаў» здымаюць новае гумарыстычнае шоу — пра жонак мабілізаваных

Каманда «ЧынЧынЧэнэл» рыхтуе новы праект — шоу «Давай яго дачакаемся». «Наша Ніва» даведалася падрабязнасці. А таксама пра тое, ці будзе працяг серыяла «Працэсы».

Фота: архіў каманды праекта

Рэжысёр Андрэй Кашперскі расказаў, што новае шоу — спін-оф (адгалінаванне) іншага серыяла каманды пад назвай «ЧынЧыны ў мундзірах». Першыя серыі гэтай гісторыі выйшлі ў сярэдзіне снежня, і гэта чорна-белы антываенны серыял у стылістыцы савецкага ваеннага кіно. Ён паказвае маскулінны погляд на вайну. 

А вось «Давай яго дачакаемся» — жаночы погляд на вайну, кажа Андрэй: «Ён зроблены аўтаркамі і артысткамі «ЧынЧынЧэнэл», жаночай часткай нашай каманды. Гэта будуць тры дадатковыя выпускі, накіраваныя ў першую чаргу на жаночую аўдыторыю».

Андрэй расказвае, што героямі праекта стане сям'я мабілізаванага расійскага салдата, якой яе ўяўляе прапаганда.

«Праект зроблены ў стылістыцы трохі старамоднага тэлевізійнага шоу. Гэта аўтарская праграма нашага новага персанажа, які раней не з’яўляўся ў сусвеце «ЧынЧынЧэнэла», яго клічуць Ангеліна Звездапад. Усё шоу пастановачнае, у ім прысутнічаюць элементы тэлеперадачы, відэаінструкцыі і крамы на канапе».

Фота: архіў каманды праекта

Каманда плануе выпусціць праект як мага хутчэй — у канцы студзеня або ў пачатку лютага. 

Шоўранеры «ЧынЧынЧэнэл», Андрэй Кашперскі і Міхась Зуй, нядаўна паказалі буйны праект — «Працэсы», першы серыял у гісторыі «Белсата». Як ім рэакцыя публікі на прэм’еру? Кашперскі адзначае, што яго ўсцешыла і колькасць праглядаў на ютубе, за што ён асобна дзякуе прома-аддзелу канала, і водгукі ад гледачоў на афлайн-паказах:

«Напрыклад, мы зрабілі вялікі паказ у кінатэатры Kinoteka, гэта ў цэнтры Варшавы. Мяне ўзрадавала жывая рэакцыя людзей — было вельмі шмат смеху, перажыванняў, уцягнутасці. Гэты паказ прадэманстраваў, што мы маглі б ставіцца да «Працэсаў» як да кіно і ладзіць новыя паказы для жывых гледачоў у афлайн-кінатэатрах. А яшчэ вельмі хацеў бы атрымаць як мага больш водгукаў ад кінакрытыкаў, каб пра нас пісалі рэцэнзіі і агляды».

Фота: архіў каманды праекта

У інтэрнэце з’яўляліся заўвагі наконт непраўдападобных суадносін паміж колькасцю лайкаў і колькасцю праглядаў у «Працэсаў». Напрыклад, першая серыя праекта — «Ператрымка» — на сёння мае 543 тысячы праглядаў на ютубе і толькі каля 2700 лайкаў. 

«Думаю, рэч у тым, што промааддзел «Белсата» купляе рэкламу ў ютубе, і гэта цалкам нармальна. Без рэкламы праглядаў было б менш, але так мы прыцягваем новую аўдыторыю, — кажа Кашперскі. — Гэта рэальныя прагляды ад рэальных людзей, ім можа падабацца ці не падабацца праект, але так працуе падобная рэклама. Мне здаецца, што без рэкламы ні адзін такі твор, серыял ці кіно, не быў бы папулярны.

Мне трошкі крыўдна і страшна, што шмат хто не можа адкрыта выказвацца ў каментарах, падмацоўваць свае прагляды лайкамі ці дызлайкамі, таму што баяцца адказнасці за гэта. Атрымліваў у прыват вельмі шмат паведамленняў ад людзей, якія паглядзелі серыял і хацелі падзяліцца эмоцыямі, але не маглі імі падзяліцца ў ютубе, таму што жывуць у Беларусі, нехта потым выдаляў перапіску са мной. Некаторыя мае сябры і знаёмыя, якія жывуць у Беларусі, баяцца каментаваць серыял, а некаторыя і ўвогуле баяцца яго глядзець, таму складана падлічыць дакладную статыстыку. Здаецца, у іншых перадач ёсць лепшыя суадносіны, але там няма такой вастрыні, як у «Працэсах» — магчыма, і праз гэта людзі баяцца ставіць лайкі».

Ці чакаць працяг серыяла? І Кашперскі, і Зуй маюць шмат ідэй для «Працэсаў», гатовыя пісаць новыя сцэнары і здымаць далей. Але, прызнаецца рэжысёр, пытанне ў тым, ці гатовы «Белсат» працягваць.

Гэта стане зразумела пазней — цяпер у планах каманды проста адпачыць пасля прэм’ер.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Рэжысёр Кашперскі — пра новы серыял, «Беларусьфільм» як хорар і жонак кітайскіх міністраў

«Для мяне ўсё адназначна». Ігар Сігоў, сэкс-сімвал беларускага кіно, скончыў здымацца ў Расіі і працуе таксістам

«ЧынЧыны ў мундзірах». Запусцілі антываенны сатырычны серыял

Каментары4

  • Р.Е
    23.01.2024
    Гэта не тая рэфлексія, што нам патрэбна. Але не мы замаўляем музыку(
  • Улыбка Гуинплена
    23.01.2024
    Какая-то патологическая компания. 
  • даведка
    23.01.2024
    «Белсату» обрезали финансирование, поэтому всё — кина не будет...

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх11

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Усе навіны →
Усе навіны

Як можа змяніцца палітыка Літвы адносна Беларусі, калі на выбарах перамогуць левыя ці радыкалы

Стане яшчэ халадней3

Лукашэнка прапанаваў вырошчваць у Гомельскай вобласці персікі9

«Субстанцыя»: новы хорар з Дэмі Мур не шкадуе нікога5

Версія пра кантакты Гуцэрыева і амерыканцаў: яго паслаў Лукашэнка13

Легенда амерыканскага спорту парваў на кавалкі фатаграфію Дональда Трампа8

Хурма, баравікі, памідоры і нават гранаты. Што можна ўхапіць на Камароўцы ў сярэдзіне восені

Беларускі гурт Intelligency выпусціў першы за два гады альбом. Раней хіт August прынёс ім сусветную вядомасць2

У Магілёве пасажырскі аўтобус урэзаўся ў слуп ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх11

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Галоўнае
Усе навіны →