У Бярозу даставілі самы магутны ў Беларусі кран. Адна гусеніца важыць 40 тон
Сам кран Terex Superlift 3 800 мае грузападымальнасць 650 тон, а каб перагнаць яго ў Брэсцкую вобласць, спатрэбілася 30 цягачоў.
Ён будзе задзейнічаны пры мантажы вакуум-выпарнай устаноўкі (сушылкі) для мадэрнізацыі цэха сухіх малочных прадуктаў філіяла прадпрыемства «Савушкін прадукт», піша bereza.by.
У Беларусі ўсяго адзін такі кран. У 2014 годзе яго набыў Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Волат карыстаецца попытам — з яго дапамогай праведзены складаныя работы на металургічным заводзе ў Жлобіне і «Гродна Азоце».
Як распавёў галоўны інжынер вытворчага філіяла «Савушкін прадукт» у Бярозе Алег Мацвяюк, маштабную канструкцыю на завод даставілі работнікі Мазырскага НПЗ, для чаго спатрэбілася 30 цягачоў.
Збіралі яе з дапамогай крана меншых памераў, і мантаж ды падрыхтоўка занялі некалькі дзён. Кіруюць незвычайнай тэхнікай мантажнікі з Мазыра.
Каментары