Сетку супермаркетаў брэнда плануюць трансфармаваць.
У 2018 г. польская кампанія CDRL набыла 90% сеткі, 10% засталося ў заснавальніка праекта Сяргея Місячэнка. У кастрычніку 2023 г. CDRL паведаміла пра страту кантролю над даччыным беларускім прадпрыемствам «ДПМ» на фоне агульнай палітыка-эканамічнай сітуацыі ў Беларусі. Да таго моманту сетка «Буслік» скарацілася да 28 гандлёвых аб'ектаў. Цяпер іх засталося яшчэ ў 2 разы менш, паведамляе ilex.by.
Кіраўніцтва «Бусліка» звярталася ў Менгарвыканкам з заявай аб папярэджанні банкруцтва. Беларуская кампанія прапанавала шэраг мер па нармалізацыі фінансавага стану. Сярод іх — арэндныя вакацыі, перагляд умоў крэдытнай лініі, павелічэнне гандлёвай нацэнкі.
— Мы вядзем працу па трансфармацыі гэтай сеткі з яе беларускім уласнікам. Ёсць жаданне захаваць нацыянальны брэнд «Буслік», напоўніць крамы беларускім дзіцячым адзеннем, сваімі таварамі, — пракаментаваў Багданаў.
Каментары