Штогадовая малітва аб адзінстве хрысціян упершыню адбылася без праваслаўных
Штогод у студзені у Мінскай архікатэдры збіраліся прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій на супольнае набажэнства з нагоды тыдня малітваў аб адзінстве хрысціян.
Падобныя набажэнствы адбываюцца і ў іншых гарадах Беларусі.
На асаблівасць сёлетняй службы звярнула ўвагу «Хрысціянская візія».
Традыцыйна Праваслаўную Царкву прадстаўляў намеснік старшыні Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства протаіерэй Аляксандр Шымбалёў. Сёлета, 20 студзеня, ані яго, ані іншага прадстаўніка ад БПЦ на падзеі ў Мінскай архікатфедры не з’явілася.
Каментары