Уначы 20 студзеня ў Асіповічах рабочы зваліўся з трэцяга паверха на аб'екце, які там будуецца, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Машыніст вежавага крана перамяшчаў жалезабетонны рыгель на пляцоўку для наступнага мантажу. У нейкі момант ён заўважыў на паверсе, куды збіраўся апускаць рыгель, рабочага, які збіваў наледзь на краі пліты.
Па словах машыніста, каб пазбегнуць траўміравання чалавека, ён паспрабаваў змяніць кірунак руху крана, але груз хітнуўся і зачапіў рабочага. У выніку мужчына ўпаў уніз з вышыні каля 11 метраў.
Чалавека шпіталізавалі з цяжкімі траўмамі.
Каментары